Усяго патроху77

«Калі будзе на аднаго носьбіта ў свеце больш, то гэта мой унёсак». Навошта ўкраінец з Данецка вучыць у Жытоміры беларускую мову?

Ігар Ліфанаў быў вымушаны з’ехаць з роднага горада Данецка ў выніку расійскай акупацыі. Спачатку пасяліўся ў Жытомірскай вобласці, бо там знайшлася праца. Пазнаёміўся з будучай жонкай, жыхаркай Жытоміра, і перабраўся ў абласны цэнтр. У сям’і растуць дзве дачкі. А яшчэ Ігар адметны тым, што ўжо шмат гадоў захапіўся беларускай мовай і стаў яе вывучаць, піша BGMedia.

Ігар Ліфанаў

«Гэта быў 2015 год, дзесьці сярэдзіна лета, — расказвае Ігар пра свае ўцёкі з-пад акупацыі. — На той час ужо скончыліся актыўныя баявыя дзеянні, і Ілавайск, і Дэбальцава. Былі падпісаныя Мінскія дамоўленасці, і стала зразумела, што ніякага вызвалення ў найбліжэйшыя гады не будзе. А так званая «ДНР» пачала ўжо ўкараняцца: афармленне дакументаў, прапаганда. Я вырашыў, што няма сэнсу тут далей штосьці рабіць».

У нечым сітуацыя эмігрантаў з усходу Украіны нагадвае беларускую. 

Яшчэ адным расчараваннем стала тое, што Данецк цяпер — зусім не той горад, якім яго памяталі жыхары да акупацыі. 

Вучыў беларускую з «Падарожжам дылетанта» 

Гэта было ў пачатку 2000-х, калі інтэрнэт яшчэ асабліва не развіўся, таму вучыць не было па чым. Да таго ж у Данецку, русіфікаваным горадзе, нават па-ўкраінску цяжка было штосьці знайсці. Аднойчы злавіў па кабельнай сетцы беларускі дзяржаўны тэлеканал і ўзрадаваўся: нарэшце можна будзе слухаць беларускае маўленне! Але канал таксама аказаўся расейскамоўным. Па-беларуску — толькі перадачы пра культуру.

Стала лягчэй, калі з’явілася «ВКонтакте», гэта быў 2007—2008 гады. Было багата беларускамоўных суполак, прысвечаных гісторыі Беларусі, ВКЛ. У гэтых суполках публікавалася шмат адсканаваных беларускамоўных кніг. Такім спосабам я пачаў вывучаць мову. Вывучаў паралельна і гісторыю, літаратуру. 

Дзякуючы сваім пошукам Ігар стаў разбірацца і ў сучасных беларускіх рэаліях. 

«Шмат моў знікае, і сярод славянскіх беларуская — першы кандыдат на знікненне»

«Таму я разумеў тых беларусаў, якія жывуць ва ўласнай краіне і адчуваюць сябе там не тое што іншаземцамі, але ў нейкім своеасаблівым гета. Гэта апошнія два гады ўкраінскай культуры, мове нічога не пагражае. Прайшла тая кропка невяртання, калі мы ўсвядомілі сябе ўкраінцамі».

«Для мяне вывучэнне беларускай мовы стала салідарнасцю з тымі людзьмі, якія намагаліся аднавіць свае карані. Плюс жаданне быць носьбітам мовы. Калісьці вычытаў такую фразу, што кожная мова — гэта цэлы сусвет, які часта незваротна гіне. Згодна са статыстыкай, шмат моў знікае, і сярод славянскіх беларуская — гэта першы кандыдат на знікненне. 

Але практыкі беларускага маўлення ў Ігара амаль не было, таму ён не загаварыў па-беларуску ў поўным сэнсе слова. Але лічыць, што калі б некалькі дзён запар размаўляў толькі па-беларуску, то перафарматаваўся б. 

Игорь Лифанов
Ігар Ліфанаў з дочкамі ў Жытоміры

«Геть від Москви!»

«Неяк на працы нядаўна правёў асветніцкую гутарку, калі ў мяне спыталі: «Як ты можаш вучыць беларускую мову, гэта ж ворагі». Я кажу, што цяпер у Беларусі за беларускую мову можна ў турму сесці, таму што там усё ўшчэнт русіфікаванае. Для іх гэта было такое адкрыццё! — дзеліцца ўкраінец. — У нас захапляліся Беларуссю, Лукашэнкам, але не ў курсе, што там рэальна ў краіне адбывалася і ў культурным плане, і ў эканамічным, і г. д.»

«Маю спачуванне да тых нямногіх, хто ўсё бачыць, разумее, але не можа нічога зрабіць і жыве з пачуццём сораму за сваю краіну і землякоў, як і мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў».

Каментары7

  • Вялікі дзякуй!
    14.03.2024
    Вялікі дзякуй Ігару за падтрымку і разуменне нашага становішча!
  • Špakaŭ
    14.03.2024
    Dziakuj, Ihar, za dobryja adnosiny.
  • Ложкин
    14.03.2024
    Лучше бы какую новую профессию или специальность освоил.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць