Свет1515

Як у Расіі і за межамі праходзіць акцыя «Апоўдні супраць Пуціна»

Паплечнікі Аляксея Навальнага прызначылі на 17 сакавіка а 12 гадзіне правядзенне акцыі «Апоўдні супраць Пуціна». Яны заклікалі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ў адзін і той жа час і галасаваць супраць дзейнага прэзідэнта Расіі. Паглядзелі, што адбываецца.

Акцыя пачалася з ўсходніх рэгіёнаў РФ. Вялікая чарга выстраілася каля выбарчага ўчастка ў Новасібірскім дзяржаўным універсітэце. 

У мэрыі Новасібірска чэргі растлумачылі мерамі бяспекі.

«У сувязі з тым, што падчас правядзення трохдзённага галасавання на выбарах прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў розных рэгіёнах былі спробы правакатыўных дзеянняў з мэтай дэстабілізацыі працы выбарчых камісій, у Новасібірскай вобласці ўзмоцненыя меры бяспекі на выбарчых участках. Таму сёння ў некаторых памяшканнях для галасавання назіралася вялікая колькасць выбаршчыкаў», — гаворыцца ў паведамленні мэрыі.

Чэргі ўтварыліся таксама ў Екацярынбургу і Чалябінску.

Тлумачэнне чэргам прыдумалі і ў расійскім Цэнтрвыбаркаме. Кіраўніца ЦВК Эла Памфілава заявіла, што колькасць жадаючых прагаласаваць павялічылася пасля выпадкаў псуты скрыні з бюлетэнямі зялёнкай і іншымі фарбуюць рэчывамі.

«Яны настолькі выклікалі буру абурэнняў у людзей, што наадварот, мы заваленыя званкамі, і да мяне пішуць: «Нават не думалі пайсці галасаваць, але цяпер усё адклалі і ідзем галасаваць», — заявіла Памфілава.

Людзі далучаюцца да акцыі і за мяжою. У Арменіі і Казахстане чэргі да ўчасткаў для галасавання расцягнуліся на сотні метраў.

Да пасольства Расіі ў Рызе мясцовыя ўлады звезлі паліцыю і супрацоўнікаў міграцыйнай службы. Частку вуліцы перагарадзілі.

Шалёная чарга стаіць да выбарчага ўчастка ў Гаазе. 

У Кішынёве мужчына кінуў бутэльку з запальнай сумессю праз агароджу пасольства Расіі, дзе арганізаваны выбарчы ўчастак. Яго затрымалі. 

Каментары15

  • Ёсік
    17.03.2024
    І што з таго, калі ўжо падлічылі галасы, людажэра хочуць бачыць сваім прэзідэнтам 87,9% расейцаў. Як і ў нас, махляры робяць што хочуць. Толькі ўзброены выступ зьменіць уладу, самі яны яе не аддадуць, бо вельмі спадабаецца дырэктару саўгаса і гопніку піцерскаму ў золаце купацца, нічога не робячы, акрамя ё.нутых прамоў.
  • геніяльна
    17.03.2024
    Акцыя прыйсьці і зрабіць пуйлу прыгожую карцінку высокай яўкі? Вось дык акцыя, вось дык супраціў. Пуйло - вядома маньяк і маразматык, пле ж "апазыцыя" у яго яшчэ нават больш маразматычная. Няхай яшчэ кветачкі з сабою прынясуць і ліхтарыкамі пасьвецяць. На карачкі яшчэ можна ўстаць ды ілбом пабіцца аб зямлю, можа дапаможа.
  • FF
    17.03.2024
    й, усё верна
    Толькі 9 жніўня 2020-га і 27 лютага 2022-га некаторыя беларусы слухалі спадарыню Святлану і стваралі такую ж карцінку

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць