Грамадства1212

«Мне казалі: Ларыса, ты зводзіш людзей з розуму». Што за «жалезная лэдзі» абараняе ў Жэневе рэжым Лукашэнкі

Ларысе Бельскай як пастаяннаму прадстаўніку Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе даручаецца рэтрансляваць пазіцыю афіцыйнага Мінска. На нядаўняй сесіі Савета па правах чалавека ААН яна заяўляла, што палітычны пераслед у краіне — гэта дэзынфармацыя. Рэпрэсіі яна называе законнымі дзеяннямі, а сябе — «жалезнай лэдзі».

Ларыса Бельская. Фота: geneva.mfa.gov.by

«Не самы паспяховы менеджар», «служка», «мяккі чалавек»

Ларыса Бельская нарадзілася ў Мінску. Ёй 60 гадоў. Яна выпускніца гістарычнага факультэта БДУ. Пасля некалькіх гадоў выкладчыцкай і даследчай дзейнасці ў 1994-м уладкавалася ў Міністэрства замежных спраў.

Бельская працавала ў розных яго структурах. Напрыклад, была першым сакратаром пасольства Беларусі ў ЗША (2004—2008), дарадцай Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН (2012—2016), дарадцай-пасланнікам беларускага пасольства ў Вялікабрытаніі.

Калегі пра Бельскую кажуць, што яна «не вельмі арганізаваная і не самы паспяховы менеджар». Па характары — мяккі чалавек. Але пры гэтым працавітая і актыўная. Дамагалася пасад не па блаце, а стараннасцю і настойлівасцю.

Бельская — бюракрат, «аддананы вельмі дакладнаму выкананню абавязкаў і даручэнняў, якія на яе ўскладваюцца», дадае былы дыпламат Павел Латушка

«Яна служка, якая будзе рабіць тое, што загадаюць зверху», — лічыць ён.

Ён параўноўвае службоўку з верным салдатам, які будзе стукаць абцасамі і выконваць кожны загад.

Па звестках «Белпола», Бельская не замужам, дзяцей у яе няма.

«Жалезная лэдзі»

Лукашэнка прызначыў Бельскую пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе 10 лютага 2022 года. Тады яна пахвалілася, што мае добры вопыт перамоўнай працы менавіта ў Нью-Ёрку, бо яна там шмат працавала.

Бельская сказала, што ў Еўропе у яе склаўся вобраз «жалезнай лэдзі». «Наогул казалі: Larisa, you make people crazy [ты зводзіш людзей з розуму]», — дзялілася яна. 

Так яна хацела падкрэсліць сімпатыі да былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр.

Скрын відэа СТБ

Гэтым яна падкрэслівае сваю выканальнасць, заўважаюць калегі.

«Калі былі ліберальныя часы, то і рыторыка, і погляды Бельскай былі іншыя, — адзначае адзін з іх. — Гэта тыповыя паводзіны чыноўніка-кар'ерыста — падладжвацца пад вецер».

Замяніла адыёзнага Амбразевіча

Павел Латушка перасякаўся з Бельскай, калі яна кіравала сакратарыятам Міністэрства замежных спраў (гэта былі 1999—2002 гады). Тады знешнепалітычнае ведамства ўзначальвалі Урал Латыпаў і Міхаіл Хвастоў. Абодва ў лукашэнкавым асяроддзі таго часу лічыліся лібераламі. Рабілі спробы палепшыць адносіны з заходнімі краінамі.

Ларыса Бельская на нарадзе ў Лукашэнкі. Фота: скрын відэа ctv.by

Павел Латушка лічыць, што для Бельскай прызначэнне пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе — вяршыня дыпламатычнай кар'еры.

На гэтай пасадзе яна замяніла адыёзнага Юрыя Амбразевіча. Ён ініцыяваў выхад Беларусі з шэрагу міжнародных канвенцый, якія бароняць правы чалавека. Бельская трымаецца таго ж курсу.

«Палітычных зняволеных няма»

Бельская найчасцей хваравіта рэагуе ў сваіх выступах на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Паводле яе, «беларуская дзяржава мірна развівае і паляпшае ўмовы для ўсіх правоў чалавека» насуперак санкцыям і ізаляцыі на міжнароднай арэне.

Рэпрэсіі ў Беларусі чыноўніца называе «законнымі дзеяннямі праваахоўных органаў у стрымліванні загадзя падрыхтаваных і фінансаваных з-за мяжы беспарадкаў».

У свежым сваім выступе Бельская абвінаваціла экспертаў упраўлення ААН па правах чалавека ў тым, што яны, ацэньваючы сітуацыю ў Беларусі, выкарыстоўваюць двайныя стандарты. 

«У Беларусі няма палітычных зняволеных. Асобы, якія адбываюць пакаранне, асуджаныя за канкрэтныя злачынствы, у тым ліку супраць нацыянальнай бяспекі. У Беларусі да парушальнікаў закона ставяцца аднолькава, незалежна ад таго, што яны з'яўляюцца фаварытамі замежных палітыкаў або дзейнічаюць у іх інтарэсах», — выступала яна.

«Хочацца запытацца ў Бельскай, а калі яе роднага чалавека пасадзілі б у турму і трымалі ў статусе інкамунікада, як Мікалая Статкевіча, ад якога няма вестак больш за 400 дзён, ці лічыла б яна, што гэта адбываецца ў межах нацыянальнага заканадаўства?» — задаецца пытаннем Павел Латушка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы

Патэнцыйны пераемнік Макея даў вялікае інтэрв'ю, у якім пакляўся ў вернасці сістэме і Расіі

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

«Гэта катастрофа для канкрэтнага чалавека, але не для сістэмы». Пацыенты і доктар распавялі пра недахоп лекаў у шпіталях

Каментары12

  • Виталий
    24.03.2024
    Одинокая, глубоко несчастная женщина. Ей можно простить? Нет. Посидит в тюрьме и подумает. Вместе с Амброжевичем.
  • Вадзім
    24.03.2024
    Звычайная св**ач, што будуе сваё жыццё на бядзе і горы іншых. На такіх трымацца бандытызм лукі.
  • Алек. Ру
    24.03.2024
    Тыповая старая дзеу́ка, злая, непрыгожая, недагледжаная, нікім нелюбімая, але зусім яе нешкада, яна сама абрала шлях быць вернай адзінаму мужчыне, ды да таго ж найгоршага гатунку, які на яе не звяртау́ ніякай увагі,бо шоркау́ся з маладымі эскортніцамі службы пратакола.

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць