Грамадства1111

Мужа Вольгі Карач дэпартуюць у Беларусь? Не, поўная лухта

Кіраўніца арганізацыі «Наш дом» Вольга Карач заяўляе, што яе мужа Алега Баршчэўскага дэпартуюць з Літвы ў Беларусь. «Дэпартамент міграцыі пачаў працэс», — пераконвае яна. Высвятляем, што не так з гэтай заявай.

Што піша Вольга Карач? Яна даводзіць, што Літва адмовіла ў палітычным прытулку яе мужу Алегу Баршчэўскаму і пачала яго «працэс дэпартацыі». Прашэнне даць палітычны прытулак Баршчэўскі падаваў у верасні 2022 года.

Скрын з сайта арганізацыі «Наш дом»

«25 сакавіка 2024 года ён атрымаў ліст з Дэпартамента міграцыі з прапановай добраахвотна пакінуць Літву, інакш будзе падвергнуты працэсу прымусовай дэпартацыі ў Беларусь, а значыць — у беларускую турму», — сцвярджаецца на сайце арганізацыі Карач «Наш дом».

Чаму Баршчэўскі не можа заставацца ў Літве і ці мае ён дакументы, якія дазвалялі б знаходжанне ў гэтай краіне (віза ці дазвол на жыхарства), Карач не ўдакладняе.

Каментаваць сітуацыю «Нашай Ніве» Вольга не стала.

У Дэпартаменце міграцыі Літвы «Нашай Ніве» адказалі, што без пісьмовай згоды Алега Баршчэўскага не маюць права разгалошваць яго персанальныя звесткі.

Аднак заява пра пачатак «працэсу дэпартацыі» Алега Баршчэўскага не можа быць праўдай.

Па-першае, сама Карач на сайце пазней ужо піша, што яе муж «можа быць дэпартаваны ў Беларусь», а не тое, што гэта дакладнае рашэнне, як яна сцвярджала спачатку.

Па-другое (і гэта больш важна), Літва звычайна не дэпартуе людзей у Беларусь прымусова. Як тлумачаць літоўскія юрысты,

у выпадку, калі ад чалавека патрабуюць пакінуць Літву, ён самастойна можа вылецець у іншую краіну на свой выбар. Калі ў яго няма візы, то ў Грузію ці Албанію, напрыклад.

Пытанне яшчэ ў тым, што за прычына, па якой чалавек не можа знаходзіцца ў Літве. Калі праблема ў тым, што ў яго скончылася віза ці дазвол на жыхарства і ён не паспеў іх працягнуць, то, вылецеўшы ў іншую краіну, ён можа адкрыць літоўскую візу і вярнуцца, каб далей вырашаць пытанне легалізацыі.

Іншая рэч, калі чалавека прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Але зноў жа — нават у гэтым выпадку, як паказвае сітуацыя з самой Вольгай Карач, чалавек, якому небяспечна вяртацца на радзіму, можа застацца ў Літве, пакуль у яго дзейнічае гуманітарны дазвол на жыхарства. У Карач ён да жніўня 2024 года.

Каментары11

  • Валер
    27.03.2024
    В Сомали, и её туда же.
  • Жалеть мужа и Карач мужа
    27.03.2024
    Ой горе, как там энтот муж, как там эта Карач?
    Голодает, побирается ....
  • Мх
    27.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер3

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд15

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў гібель міністра разведкі2

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?45

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер3

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць