Каля Гродна знялі ВІДЭА, як перабягае дарогу вялізны статак аленяў
Чытачка выдання autogrodno.by падзялілася відэа, якое яна зняла на дарозе паміж Гроднам і аграгарадком Азёры. Проста перад ёй праезную частку перабег не адзін алень, а цэлы іх статак.

«Я ведала, што каля Стрыеўкі ў Гродзенскім раёне жыве вялікая папуляцыя аленяў, але яшчэ ні разу іх не сустракала. На выхадных, нарэшце, убачыла», — кажа дзяўчына.
«Калі хочаце таксама сустрэць аленяў, едзьце па дарозе «Гродна — Азёры» каля 5-6 раніцы. Але будзьце асцярожныя, яны могуць выбегчы нечакана. Нездарма на гэтым участку трасы Р-145 столькі папераджальных знакаў», — піша дзяўчына.
Чытайце таксама:
У гродзенскім гандлёвым цэнтры заўважылі мыш ВІДЭА
-
Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку
-
«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»
-
«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары