Здарэнні

У Мастоўскім раёне ДТЗ з маршруткай. Дзевяць чалавек трапілі ў бальніцу

Адбылося сутыкненне з трактарам.

Cёння раніцай 41-гадовы кіроўца маршруткі Mercedes Брэст — Гродна на закругленні дарогі паблізу вёскі Жылічы рабіў абгон.

Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трактарам, які паварочваў налева, паведамляе СК.

На месца здарэння выехалі чатыры брыгады хуткай дапамогі: дзве фельчарскія і дзве доктарскія з Гродна і Мастоў.

У выніку ДТЗ пацярпелі 10 чалавек, з іх двое дзяцей-падлеткаў. Усе яны агледжаны медыкамі і атрымалі неабходную дапамогу на месцы. Дзевяць чалавек з рознымі траўмамі дастаўлены ў лячэбныя ўстановы Гродна (універсітэцкую клініку, дзіцячую клінічную бальніцу і БХМД), Мастоўскую ЦРБ.

Пацярпелыя атрымалі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы канечнасцей, носа, а таксама ўдары.

У стацыянарах працягваецца аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі. Стан усіх пацыентаў расцэньваецца як стабільны, паведамляе Мінздароўя.

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў ДТЗ з просьбай паведаміць наяўную інфармацыю па тэлефонах: (8-015-15) 3-78-34 і (8033) 370-43-18.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо каштавалі новы «Лідскі квас»?12

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты33

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Крэмль знайшоў спосаб, як без аб'яўлення мабілізацыі кінуць на вайну яшчэ 2 мільёны расіян17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

Рабочы загінуў на будоўлі ў Мінску

Беларуска ў Турцыі пазнаёмілася з «ідэальным мужчынам». У выніку страціла грошы і выплачвае чужую растэрміноўку13

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША49

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць