Здарэнні

Жыхар Брэста паўтара года прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Пакуль месца не купілі падатковыя інспектары

Жыхара Брэсцкага раёна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае аказанне паслуг па паскораным праходжанні дзяржаўнай мяжы, піша БЕЛТА.

Мужчына сістэматычна атрымліваў прыбытак за аказанне паслуг па дапамозе ўезду па-за чаргой у пункт пропуску «Брэст». 

7 сакавіка праводзілася аператыўная праверка з кантрольнай «закупкай». Мужчына прапанаваў супрацоўніку падатковай інспекцыі па Брэсцкай вобласці, які выступаў патэнцыйным заказчыкам, дапамогу ў перасячэнні беларускай мяжы за $170.

«Матэрыяламі справы пацверджана, што мужчына са жніўня 2022 года па сакавік 2024 года пастаянна знаходзіўся на тэрыторыі, прылеглай да кантрольна-прапускнога пункта «Варшаўскі мост». На гэта ўказвалі больш як 20 тысяч яго тэлефонных злучэнняў з гэтай мясцовасці», — звярнулі ўвагу ў судзе. 

Суд прызнаў жыхара Брэсцкага раёна вінаватым па ч.2 арт.13.3 (ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі) КаАП. Яму прызначылі штраф у памеры 30 базавых велічынь — Br1,2 тыс.

Судовая пастанова не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы18

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы18

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць