Сілавікі затрымалі беларуску, якая ў 2020 годзе «замінала праезду» машыны ДАІ
Магчыма, супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне беларускі, якая ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах і «замінала праезду» машыны ДАІ.
Паводле інфармацыі «Медыязоны», у сацсетках затрыманая падпісаная як Наташа Салук.
Як пішуць аўтары канала, супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле, не ўдакладняецца.
Каментары