У Брэсце для школьнікаў зладзілі тэлемост з непрызнаным Прыднястроўем
«Рускі дом» у Брэсце арганізаваў для вучняў мясцовай школы №3 тэлемост «Космас аб'ядноўвае пакаленне». А суразмоўцаў для беларускіх школьнікаў знайшлі ў непрызнаным Прыднястроўі.

Вучні брэсцкай трэцяй школы падрыхтавалі даклады пра беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка, а таксама пра расійскага касманаўта з беларускімі каранямі Алега Навіцкага, паведамляюць у «Рускім доме».
Школьнікі з малдаўскага горада Бяндэры паказалі, у сваю чаргу, прэзентацыю пра ўнёсак цяперашняга Прыднястроўя ў савецкую касманаўтыку. Яны расказалі, што ў часы СССР у рэгіёне выраблялі, маўляў, металічныя трубы для касмічнай ежы і алоўкі для касманаўтаў.
«Рускія дамы» — гэта праект арганізацыі «Рассупрацоўніцтва», якая займаецца прасоўваннем ідэй «рускага свету» за мяжой, а таксама распаўсюджвае расійскую і антыўкраінскую прапаганду. У Беларусі працуюць ужо чатыры «Рускія дамы» — у Мінску, Брэсце, Гомелі і Гродне.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары