Грамадства

Гомельскі фермер Ганцэвіч стаў зарабляць на правакацыях карыстальнікаў тыктоку

11 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пройдзе разгляд апеляцыі па грамадзянскай справе па пазове гомельскага блогера Юрыя Ганцэвіча да жыхаркі Мазырскага раёна. Гэта ўжо не першы падобны працэс з удзелам фермера-правакатара.

Юрый Ганцэвіч у 2019 годзе

«Флагшток» вывучыў такія справы з ягоным удзелам, апублікаваныя ў банку судовых пастаноў і распавядае, якім чынам Ганцэвіч арганізуе свае правакацыі.

11 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пройдзе разгляд апеляцыі па грамадзянскай справе па пазове гомельскага блогера Юрыя Ганцэвіча да жыхаркі Мазырскага раёна. Гэта ўжо не першы такі працэс з яго ўдзелам. Экс-кандыдат у дэпутаты Юрый Ганцэвіч сёння не такі актыўны ў сацыяльных сетках, як у папярэднія гады.

Аднак з яго нячастых публікацый на Youtube-канале можна зразумець, што фермер засяродзіўся на правакацыях карыстальнікаў тыктоку. Для гэтага ён выдае сябе за іншых людзей, ад асобы якіх робіць абсурдныя заявы. За апошнія паўгода ў банку судовых рашэнняў маецца як мінімум два эпізоды, што супадаюць па апісанні з тым, што публікуе блогер.

18 студзеня 2024 года суд Баранавіцкага раёна пастанавіў выплаціць маральную кампенсацыю Ганцэвічу «грамадзянцы Я.». У абгрунтаванне патрабаванняў Ганцэвіч паказаў, што ўначы 24 верасня 2023 года далучыўся да «Я.», дзе падчас прамога эфіру ў тыктоку жанчына пачала яго абражаць у прысутнасці прыкладна 10 падпісчыкаў. У доказ ён прывёў відэазапіс іх размовы.

«Грамадзянка Я.» факт абразы на аспрэчвала, аднак патлумачыла, што абразіла Ганцэвіча, паколькі ведала, што ён наўмысна выдае сябе за «доктара-псіхатэрапеўта, які выводзіць людзей на эмоцыі і потым піша на іх заявы». Свае нецэнзурныя выразы яна патлумачыла адказам на правакацыйныя паведамленні ў чаце, напісаныя падпісантамі Ганцэвіча.

Блогер ацаніў маральную шкоду ў 2 500 рублёў, аднак суд, улічваючы, што адказчыца мае на ўтрыманні 4 непаўналетніх дзяцей пастанавіў выплаціць Ганцэвічу кампенсацыю 200 рублёў і дзяржпошліну 111 рублёў. Раней па гэтым інцыдэнце жанчына была падвергнутая адміністрацыйнаму спагнанню ў памеры 10 базавых велічынь (370 рублёў).

Другой вядомай ахвярай стала жыхарка Мазыра П. З матывіровачнай часткі пастановы суда Мазырскага раёна вынікае, што інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 14 лістапада 2023 года. Жанчына вяла прамы эфір тыктоку, у працэсе якога ў яе адбылася слоўная сварка з Ганцэвічам.

Акрамя Ганцэвіча заяву з просьбай прыцягнуць жанчыну да адміністрацыйнай адказнасці за абразлівыя выразы таксама напісаў грамадзянін «К.».

Доказнай базай паслужыў відэазапіс прамога эфіру. У выніку суд прызначыў жанчыне адміністрацыйны штраф 15 базавых велічынь (555 рублёў).

11 красавіка ў Гомельскім абласным судзе будзе праходзіць разгляд апеляцыі па грамадзянскай справе па пазове Юрыя Ганцэвіча да жыхаркі Мазырскага раёна. З вялікай доляй упэўненасці можна меркаваць, што ў дадзеным выпадку ідзе гаворка аб кампенсацыі маральнай шкоды, прад'яўленай Ганцавічам у адносінах да грамадзянкі «П.» з Мазыра.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры21

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры21

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць