Вайна1414

Міністр абароны Брытаніі не выключае перадачы Кіеву лазернай зброі

Новая лазерная зброя здатная высокадакладна і танна збіваць варожыя дроны.

DragonFire паражае цэль. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Як паведамляе The Telegraph, новая лазерная зброя, вядомая як DragonFire, можа быць пастаўлена Украіне. 

Аб гэтым 11 красавіка заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс падчас наведвання лабараторыі DragonFire. Ён падкрэсліў, што імкнецца да таго, каб паскорыць працэс размяшчэння гэтай зброі на караблях і на сушы.

Па словах Шапса, Вялікабрытанія плануе ўключыць DragonFire у свой арсенал да 2027 года. У той жа час вядуцца працы над тым, каб адправіць прататыпы гэтай зброі ва Украіну раней, нават калі яны не будуць дапрацаваны на 100 працэнтаў.

«Цяпер у Еўропе адбываецца жывы канфлікт, для вырашэння якога ў нас ёсць унікальная сучасная зброя, якая можа аказацца каштоўнай. Скажам так, яна не абавязкова павінна быць на 100 працэнтаў ідэальнай, каб украінцы, магчыма, атрымалі яе», — цытуе словы Шапса выданне.

Сістэма DragonFire. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Як мы раней пісалі, далёкасць дзеяння DragonFire засакрэчаная, але гэта зброя прамой бачнасці і можа паразіць любую бачную цэль. Яе дакладнасць эквівалентная траплянню ў манету (23 мм) з адлегласці кіламетр.

Да таго ж выкарыстанне DragonFire вельмі таннае — кошт стрэлу складае менш за 10 фунтаў стэрлінгаў. Менавіта гэтая апошняя адметнасць робіць лазерную зброю вельмі жаданай практычна для кожнай арміі свету.

Каментары14

  • :/
    12.04.2024
    «Цяпер у Еўропе адбываецца жывы канфлікт, для вырашэння якога у нас ёсць унікальная сучасная зброя, якая можа аказацца каштоўнай. Скажам так, яна не абавязкова павінна быць на 100 працэнтаў ідэальнай, каб украінцы, магчыма, атрымалі яе», — цытуе словы Шапса выданне.

    ну вось так... каму вайна, а каму маць радна... зона канфлікту для брытанцаў усяго толькі палігон, дзе яны ў рэальных умовах (на людзях, нібы падвопытных кроліках) правяраюць сваю зброю, каб удасканаліць яе
  • Імпатэнтам
    12.04.2024
    Нейкія казкі расказваюць
  • Рішак
    12.04.2024
    Борыса Джонсана выціснулі з пасады пад націскам заакеанскага дзеда Джо.
    Цяпер Рыша, як і Байден больш абяцае, чым робіць нешта карыснае для перамогі Ўкраіны.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»11

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»11

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць