Вайна11

Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM

Уначы 17 студзеня ўкраінскія вайскоўцы ўпершыню ў баявых умовах выкарысталі сістэму СПА праекта FrankenSAM. Сістэма збіла Shahed з адлегласці 9 кіламетраў, паведаміў міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны Аляксандр Камышын на брыфінгу ў Давосе.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле слоў Аляксандра Камышына, усе першыя сістэмы СПА FrankenSAM ужо разгорнутыя на полі бою.

Праект FrankenSAM — гэта гібрыдныя сістэмы СПА, якімі сумесна займаюцца Пентагон, Міністэрства абароны Украіны і Міністэрства па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны.

Фактычна гэта тры зенітна-ракетныя комплексы: савецкі ЗРК «Бук» з амерыканскімі ракетамі RIM — 7 Sea Sparrow, ракеты «паветра-паветра» AIM-9M у спалучэнні з савецкімі РЛС і ЗРК на базе ўкраінскіх старых сістэм з элементамі і ракетамі ад Patriot.

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона сказаў, што выпрабаванні гэтай сістэмы ў кастрычніку 2023 года былі паспяховымі. Адзначаецца, што варыянты гібрыдных сістэм СПА прайшлі выпрабаванні на вайсковых базах у ЗША і мусілі быць дастаўленыя ва Украіну восенню. У снежні ЗША і Украіна падпісалі дэкларацыю аб сумеснай вытворчасці зброі.

@nashaniva Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM #україна #війна #война #славаукраїні #нашаніва #зсу #всу #новости #білорусы #беларускітыкток #мова ♬ Dramatic Military - Faid rafanda

Каментары1

  • Свабодны чалавек
    17.01.2024
    У гэтым тыктоку прыхожа выглядае 

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача29

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім19

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача29

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць