Усяго патроху11

«Мы думаем, які бізнэс асвойваць»

Пасля павышэння мытаў на ўвоз легкавых аўто знікне прафесія перагоншчыка. «НН» пагутарыла з мінскай перагоншчыцай Наталляй.

Тысячы беларусаў зараблялі, пераганяючы машыны з‑за мяжы, каб прадаць на радзіме. Калі 1 ліпеня 2010 года мыты на перавоз аўто павысяцца да ўзроўню расійскіх, гэты бізнэс стане нявыгадным. Пра асаблівасці працы распавяла адна з мінскіх перагоншчыц Наталля К.

«НН»:Наколькі гэты бізнэс выгадны?

Наталля К: Калі б было нявыгадна, людзі гэтым не займаліся б. Хаця і зараз гэта ўжо не так прыбыткова, як раней. У сувязі з крызісам людзі не спяшаюцца набываць дарагія машыны, яны шукаюць урваць дзе‑што патанней. Ну і існуе рызыка, што машына прыгнаная з‑за мяжы выявіцца не зусім добрай.

«НН»: Як вы ацэньваеце, ці многа ў Беларусі перагоншчыкаў?

Н.К: Зараз іх стала меней. Многія, хто працаваў афіцыйна, пасля Новага года перасталі гэтым займацца. Цяпер жа індывідуальным прадпрымальнікам нельга ганяць машыны па старых тарыфных стаўках. Самі мытнікі пакуль не размытнёўваюць машыны, якія афармляюць на сябе іпэшнікі. Яны не ведаюць, па якіх тарыфных стаўках лічыць, бо дакладнага закона яшчэ няма.

І машына або завісае ў пункце мытнага афармлення «Калядзічы» на няпэўны тэрмін, або яе можна выкупіць па новых тарыфах.

А калі раптам пакінуць ранейшыя, то гэтую розніцу абяцаюць вярнуць — але ў беларускіх рублях і невядома ў які тэрмін.

«НН»: Набываючы машыну ў перагоншчыка, людзі рызыкуюць. Ён жа не можа даць гарантыю якасці аўто…

Н.К: У нашай краіне большасць людзей не могуць дазволіць сабе набыць новае аўто. У перагоншчыка ўсё ж набудзеш не тую машыну, якая ездзіла па Беларусі 5—10 гадоў, а машыну з Германіі, Галандыі, Францыі. Якая не бачыла тых кепскіх дарог, якія ёсць у нас. Таму і стан машыны будзе лепшы.

«НН»: Якія машыны карыстаюцца найбольшым попытам?

Н.К: Маленькія. У іх малы аб’ем рухавіка, і таму яны спажываюць мала бензіна. І танныя, вядома.

Чым танней аўто, тым большы на яе попыт. Фольксвагены, Пежо карыстаюцца вялікім попытам.

«НН»: Як выглядае схема нелегальнага перагону машыны з‑за мяжы?

Н.К: Нелегальна — гэта афармленне машыны на падстаўных людзей, у якіх ёсць віза. Бо ў год можна для сябе перагнаць без падаткаў толькі адно аўто. На мове аўтаперагоншчыкаў людзі, якія згаджаюцца афармляць машыны на сябе, называюцца «вешалкамі». Канешне, «нелегальшчына» пагражае штрафам у шмат мільёнаў рублёў, але што рабіць — жыць за нешта трэба.

«НН»: Чаму людзі займаюцца перагонам нелегальна, а не афармляюць ліцэнзію?

Н.К: Калі легальна гоніш машыну на продаж, размытнёўка вышэйшая ў 10 разоў, чым калі гоніш нібыта для сябе. А раней падаткі страшылі. Трэба было плаціць каля 400 еўра ў месяц і гэтая сума не заўсёды акупаецца.

Рэдка калі з машыны зарабляеш больш за 500 даляраў.

Толькі калі ганяеш вельмі шмат, падатак нічога не значыць.

«НН»: А хто пагаджаецца «вешаць» на сябе машыну?

Н.К: Сябры, знаёмыя, у якіх ёсць візы. Праца «вешалкі» звычайна ацэньваецца ў 50 еўра з улікам выдаткаў на дарогу да мяжы.

«НН»: Узнікаюць праблемы на мяжы ці пры афармленні?

Н.К: Сам чалавек не можа аформіць машыну на сябе. Зразумела, мы «свецімся» на мытні шмат разоў. Мытнікі пазнаюць нас і пачынаюць кпіць, маўляў, чарговую машыну прыгналі, не баіцёся турмы і штрафаў.

Могуць узнікаць праблемы і з падатковай. Адна мая сяброўка законна ганяла машыны, але ёй далі шэсць мільёнаў штрафу ў выніку пазапланавай праверкі. У яе аказаліся не ў парадку некаторыя дакументы. Іншай знаёмай далі сто мільёнаў штрафу менавіта за незаконны перагон машын.

«НН»: То бок даказаць гэта можна?

Н.К: Так, падаткавікі проста вылоўліваюць людзей, на якіх «вешаліся» гэтыя машыны, ціснуць на іх, і тыя распавядаюць, хто і як іх прасіў, чаму яны афармлялі на сябе машыну. На мяжы таксама даюць звесткі, хто быў за рулём перагнанай машыны, з кім ехаў чалавек, на якога яна афармлялася. Гэтыя звесткі пасля адыгрываюць важную ролю. Асноўнымі, вядома, з’яўляюцца паказанні чалавека, на якога была аформленая машына.

«НН»: Калі з 1 ліпеня мыты на ўвоз аўто фізічнымі асобамі насамрэч вырастуць да ўзроўню расійскіх, што будзеце рабіць далей?

Н.К: Думаем, які бізнэс асвойваць пасля аўтамабільнага. Ганяць машыны, цана якіх будзе на 3‑4 тысячы большая, не мае сэнсу. Будзе прадавацца адна‑дзве машыны ў месяц — але на гэтыя грошы не пражывеш і сям’ю не пракорміш.

Каментары1

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць