Грамадства44

Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны», якога год таму арыштоўвалі

Расійскія медыя сёння паведамілі пра пагадненне аб будаўніцтве беларускага парта на расійскай поўначы, падпісанае губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам і гендырэктарам расійскай кампаніі з беларускімі каранямі «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэем Бунаковым. Выданне Reform.by пазнала ў апошнім былога дырэктара «Белшыны», пра якога крыху больш за год таму Лукашэнка гаварыў як пра арыштаванага за карупцыю.

14 лютага 2023 года Лукашэнка паведаміў пра арышт гендырэктара «Белшыны» і зладзіў разнос чыноўнікам, якія спрабавалі за яго заступацца.

Пераканацца ў тым, што ў Мурманску быў сёння менавіта той Бунакоў, можна, паглядзеўшы на фота, якое апублікавала Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Мурманскай вобласці. Мужчына ў пінжаку і белай кашулі без гальштука — Андрэй Бунакоў.

Фота: прэс-служба ўрада Мурманскай вобласці

ТАА «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» са статутным капіталам 180 млн расійскіх рублёў было зарэгістравана 1 красавіка 2024 года па адрасе Мурманская вобласць, Кольскі р-н, нп Мішукова, д. 19, паверх 1 памяшк. 50.

@nashanivanews Лукашэнка ўжо забыўся, як радаваўся арышту? #беларусь #лукашенко #александрлукашенко #навіны #беларусьновости #чиновники #минск ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары4

  • Ну там недалёка ужэ да Магадана
    22.04.2024
    Пасьля распродажы краіны застаўся адзін падмурак продажы Беларусі, прадаць у рабства. Ну хто паедзе батрачыць на фазэнды расійскім алігархам у Мурманск? )))
  • Все идет в карманы семейки
    22.04.2024
    Ну а что вы хотели, такими кадрами не разбрасываются. Сначала он освоил и распилил бюджетные деньги на Белшине, а сейчас сделает тоже самое на строительство порта в Арктике. Компании прослойки, через которую будут пилиться бюджеты, уже созданы - «уладальнікамі расійскай кампаніі выступаюць грамадзянка Беларусі Малярова Нэлі Барысаўна (ёй належыць 1%) і ТАА «Лагістык Энэрджы» (99%). Пры гэтым 100% «Лагістык Энэрджы» належыць усё той жа Маляровай».
  • Бобр
    22.04.2024
    Подарите властьимущим атлас, почему если так хочется построить порт выбрали Мурманск, в Усть Луге нет места уже для пары терминалов. Это же на пол дороги. Калининград, и то выгоднее будет, не смотря на транзит через Литву. Или Россия бесплатно жд пути предоставит. Может задача стоит, чтоб беларусы построили порт для нужд олигархов России? Рынок сбыта удобрений Китай, Индия, Бразилия, тогда можно строить в районе комсомольска на амуре, вот вам и экономико- идеологическое обоснование)))

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць