Грамадства55

Міліцыянер афармляў адміністратыўкі на невінаватых людзей, яго пасадзілі

29 сакавіка суд Партызанскага раёна Мінска прысудзіў былога ўчастковага да трох гадоў калоніі паводле артыкула аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (частка 2 артыкула 426 КК). Ён афармляў адміністрацыйныя справы на невінаватых людзей, піша «Люстэрка» са спасылкай на банк судовых рашэнняў.

Фота ілюстрацыйнае

Для фальсіфікацыі ўчастковы выбіраў часцей за ўсё справы, якія тычыліся шуму ў кватэрах і дамах, а таксама за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы. Нераскрытую справу абвінавачваны афармляў на меркаванага парушальніка або выбіраў яго проста з жыхароў свайго ўчастка. Урэшце ўчастковы складаў пратаколы апытання «парушальніка» і выпісваў яму папярэджанне.

Высветлілася, што міліцыянт такім чынам вынес 14 незаконных пастаноў. Але ўрэшце гэта выявілі, супрацоўніка міліцыі звольнілі і завялі на яго крымінальную справу. Да суда абвінавачаны знаходзіўся на волі пад асабістым паручальніцтвам і падпіскай аб нявыездзе.

На судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну і патлумачыў, навошта гэта рабіў. Маўляў, падчас службы ў Партызанскім РУУС на ягоным участку моцна не хапала міліцыянераў, ён працаваў адзін, была вялікая загружанасць і ён не спраўляўся. Да таго ж бывала, што пачыналася праверка па адміністрацыйнай справе, але не заўсёды ўдавалася ва ўстаноўлены тэрмін вызначыць парушальніка, звязацца з ім, высветліць, дзе ён знаходзіцца. А ў перыяд, калі ён працаваў у Ленінскім раёне, да гэтага дадавалася тое, што на ўчастку быў складаны кантынгент, шмат людзей, з якімі трэба праводзіць прафілактычную працу.

Таму мужчына і вырашыў у некаторых выпадках без выкліку фігурантаў складаць па матэрыялах праверак і падпісваць ад іх імя тлумачэнні, пратаколы аб правядзенні гутарак і г. д., а пасля спыняць справы, выносячы толькі папярэджанне. Гэта дазваляла яму пазбегнуць прэтэнзій начальства за нявырашаныя справы і дрэнныя паказчыкі.

У выніку суд пастанавіў прызначыць былому міліцыянеру тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць штраф памерам 300 базавых велічынь, гэта значыць 12 000 рублёў. Акрамя таго, мужчыну забаранілі займаць міліцэйскія пасады на пяць гадоў. Асуджанага ўзялі пад варту ў зале суда.

Каментары5

  • даведка
    26.04.2024
    Палочная система при Лукашенко как была, так есть и будет, вне зависимости от того, кто при нём руководит МВД.
  • Иван
    26.04.2024
    В камеру к уголовникам. Пусть там раскажет им свои похождения.
  • Нашли информатора сообщившего о взрыве АЭС
    26.04.2024
    Нашли информатора Тертеля, который вчера рассказывал о взрыве на атомной станции

    https://t.me/allians_belarus/196

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць