Грамадства66

У МУС запусцілі гарачую лінію для скаргаў на дарогі, якія Лукашэнка загадаў прывесці ў парадак да 9 мая

Міністэрства ўнутраных справаў з 2 мая запускае гарачую лінію, куды можна паскардзіцца на дарогі. 

«З 2 мая ў грамадзян з’явіцца магчымасць паведаміць аб дэфектах дарожнага пакрыцця па адзіным нумары тэлефона (017) 218-72-92», — паведамілі ў МУС.

У ведамстве адзначылі, што гарачая лінія будзе працаваць па буднях з 10:00 да 12:00 і з 15:00 да 17:00:«Пасля апрацавання паведамлення па кожным факце будуць прыняты меры для ўхілення недахопаў».

У МУС таксама паведамілі, што з 12 красавіка ў тэлеграме працуе чат-бот @GAI_DOROGI_BOT, у які можна паведаміць аб праблемных участках.

Дзяржкантроль на сваім сайце таксама збіраў скаргі на дарогі.

У сакавіку Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне.

«Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам», — гаварыў ён. 

У ліпені 2023 года Лукашэнка загадваў да канца таго года прывесці ў парадак усе дарогі.

Каментары6

  • Пытанне
    01.05.2024
    А чаму МВД запускае "гарачую лінію", а не дарожныя службы. Чаму мясцовыя ўлады самі не манітораць стан дарог? Гэта ж іх абавязак сачыць за парадкам у мясцовай гаспадарцы: за станам дарог, станам будынкаў школ, дзіцячых садкоў, двароў, дзіцячых пляцовак.
  • Скаржнік
    01.05.2024
    Скаржнікі - неабыякавыя людзі, якія карцяць лукашэнку панаваць.
    Такімі скаргамі менты фіксуюць актыўных і з часам паслядоўна знішчаюць іх жыццё ў Беларусі.
    З лукашэнкам нельга мець справы.
    Хай жыве, падла, у сваім кубле паасобку ад народа.
  • Яська
    01.05.2024
    Ваш званок прыняты на гарачую лінію МУС. У якасці рэагавання ўжо выехала рамонтная брыгада з АМАПаўцаў і САХРаўцаў на аўтазаку. З поўным камплектам адпаведнага абсталявання для прадухілення дэструктыўных скаргаў: гумовымі палкамі, кайданкамі, электрашокерамі, кувалдамі ды аўтаматамі.

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць