Грамадства55

Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне

«Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам».

Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне. 

«У вас сакавік-красавік, і да 9 мая ўсе дарогі павінны быць адноўлены, — звярнуўся ён да прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі. — Гэта і задача ўрада. Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам».

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на якасць работ пры аднаўленні і рамонце дарог.

І абавязкова — каб за гэта быў попыт з выканаўцаў: «Павінен быць вынік. Звярніце на гэта ўвагу. І арганізоўвайце людзей».

Дарэчы, у ліпені 2023 года Лукашэнка загадваў да канца таго года прывесці ў парадак усе дарогі.

Чытайце таксама:

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Каментары5

  • Ёсік
    11.03.2024
    Во дажыліся чынушы, не ведаюць, што рабіць, чакаюць, калі га.нокамандуючы распараджэньне дасьць на нейкія працы. Куды нам, зломкам ды недарэкам, зьгінем безь яго. Зараз паабнаўляюць, калдырэй накідаюць, што на 2-3 сантыметры над шашой тырчаць, і ўсё, зрабілі, як і даручалі зрабіць. За амаль 2 месяцы? Трэба ўсіх халуёў з УВ і МА паставіць дзіркі хаваць, бо толькі на Гомельскай шашы кіламетраў за 30 ад Мінску дзірка на дзірке, а колькі ў нас такіх недарэчных дарог? Процьма.
  • Ю
    11.03.2024
    што за дата дзіўная? Чаму не да 27 красавіка?
  • *
    11.03.2024
    Друзам пазасыпаюць, фарбай падфарбуюць - УСЕ. Да першых даждоў

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»30

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць