Здарэнні22

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

Жыхары Маладзечна падзяліліся ў сацсетках відэа велізарнай ямы, якая ўтварылася на праезнай частцы на адной з вуліц горада і ў якую трапіла легкавая машына. Пярэдняе кола аўтамабіля правалілася пад размыты вадой асфальт, які абрынуўся. Што стала прычынай здарэння і чаму дарога прыйшла ў такі жахлівы стан, даведаўся Telegraf.news.

Аўтар відэа пакінуў велізарную прастору для фантазій каментатараў, паказаўшы толькі канкрэтнае месца здарэння. Астатнія абставіны, якія прывялі да таго, што машына апынулася ў дарожнай пастцы, удалося даведацца ўжо толькі з тлумачэнняў удзельнікаў і відавочцаў падзей, у таксама афіцыйных каментароў мясцовых чыноўнікаў.

@maladzechna

♬ оригинальный звук - Типичное Молодечно

Нягледзячы на ўражлівыя кадры, многія гледачы ў каментарах не былі здзіўлены ўбачаным, заявіўшы, што «на Лясных ніколі не было добрай дарогі, гадоў з 30 так дакладна».

«Легендарная яма, дзед пра яе расказваў», — напісаў адзін з каментатараў.

«Нічога дзіўнага, як рабілі, на столькі і хапіла!», — заявіў іншы.

Некаторых здзівіла толькі тое, што кіроўца не змог своечасова заўважыць такую велізарную яміну і на свой страх ды рызыку паспрабаваў яе пераадолець. Аднак у каментарах відавочцы растлумачылі, што кіроўца проста стаў закладнікам збегу абставін: сам інцыдэнт адбыўся ў цемрадзі, калі «бачная была толькі лужына на палову вуліцы», а самой ямы з-за вады было не відаць.

Пра тое, што ў гэтым месцы вымыла пясок, а асфальт праваліўся, кіроўца даведаўся толькі пастфактум.

Аказалася, што ў гэтым месцы прарвала трубу вадаправода. Пра гэта раённаму выданню «Маладзечанская газета» расказаў намеснік дырэктара мясцовага водаканала.

«1 лютага ў 22:40 ад жыхароў вуліцы Някрасава паступіла інфармацыя, што з-пад зямлі б'е фантан. Брыгада работнікаў нашай арганізацыі аператыўна выехала на месца, ацаніла сітуацыю і адразу ж прыступіла да працы. У асфальтавым пакрыцці ўтварылася расколіна, адкуль і біла вада. Спецыялісты водаканала перакрылі найбліжэйшы калодзеж, а небяспечнае для грамадзян і аўтамабіляў месца абгарадзілі папераджальнай стужкай. Работы вяліся ўсю ноч», — расказаў чыноўнік абставіны камунальнай аварыі.

Дарэчы, сам кіроўца ў выніку інцыдэнту не пацярпеў, а аўтамабіль выехаў з ямы сваім ходам. Падачу вады камунальныя службы аднавілі на наступны дзень.

На месцы размытага асфальту супрацоўнікі водаканала падсыпалі пяску, а калі ён усядзецца, паабяцалі «зрабіць падсыпку паўторна пры неабходнасці». Калі ж заменяць размыты асфальт, там не ўдакладнілі.

Каментары2

  • Ну
    04.02.2024
    Па Беларусі, мабыць, шмат такіх месцаў, дзе увогуле па дакумэнтах асфальт клалі не адзін раз, а яго там зусім няма.
  • Lesnik
    04.02.2024
    Совет ! Если попал колесом в яму и повредил автомобиль! Надо залить в эту яму воду вызвать ГАИ и сказать что не видел ! Если так не сделать попадёшь на ремонт . Кстати Я прожил там 30 лет , я удивлён терпению народа ! Дороги как стиральная доска , трауров почти нет, болота, грязь . Обязательные условия для ремонта дождь и снег битумом и гравием закидали и все. На вилы камунальник ! Сидел там чёрт уже забыл как фамилия .

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць