Грамадства

У Мінску ўпарадкавалі магілу Усевалада Ігнатоўскага

Пра тое, што 3 мая было праведзенае ўпарадкаванне магілы навукоўца і дзяржаўнага дзеяча Усевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Савет маладых вучоных НАНБ.

Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931) — вядомы беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Пасля рэвалюцыі 1917 года ён прадстаўляў леварадыкальную плынь беларускага нацыянальнага руху, якая пайшла на супрацоўніцтва з камуністамі. 

У 1920-я гады Ігнатоўскі займаў у БССР пасады наркама земляробства, наркама асветы, прэзідэнта Інстытута беларускай культуры, а пасля стаў першым прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук.

Таксама Ігнатоўскі стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, ягоны «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» вытрымаў некалькі выданняў у 1920-я, а перавыдадзены ў пачатку 1990-х таксама аказаў значны ўплыў на фармаванне нацыянальнай свядомасці новага пакалення беларусаў.

У 1930 годзе, калі супраць беларускага руху ў БССР пачаліся рэпрэсіі ў рамках сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі», Ігнатоўскага адхілілі ад кіравання Акадэміяй навук і выклікалі на допыты ў АГПУ. Пасля аднаго з іх 4 лютага 1931 года ён застрэліўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць