Грамадства

У Данецкай вобласьці разьбіўся самалёт з 154 пасажырамі

У Данецкай вобласьці разьбіўся расейскі пасажырскі самалёт ТУ-154, які ляцеў з Анапы ў Санкт-Пецярбург. На борце самалёта былі 154 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей. Паводле папярэдніх зьвестак, усе яны загінулі.

У Данецкай вобласьці разьбіўся расейскі пасажырскі самалёт ТУ-154, які ляцеў з Анапы ў Санкт-Пецярбург.

На борце самалёта былі 154 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей. Паводле папярэдніх зьвестак, усе яны загінулі. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве надзвычайных сытуацый Украіны. Расейскае МНС інфармуе, што ўжо знойдзена 30 целаў загінулых.

Паводле ягонай інфармацыі, на борце было 160 пасажыраў і 11 членаў экіпажу. У раёне інцыдэнту ідзе дождж і навальніца. Гэта перашкаджае ратавальным шрубалётам, але пошукова-ратавальныя работы ідуць. Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт усё яшчэ гарыць. Месца катастрофы знаходзіцца каля сяла Раманаўка Дружкаўскага раёну. Гэта прыблізна ў 40 кілямэтрах ад Данецку.

Ігар Кроль, прэсавы сакратар МНС:

– Нашыя ратавальнікі паведамілі, што на борце знаходзіліся 154 чалавекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у самалёце на вышыні 10 кілямэтраў ўсчаўся пажар. Экіпаж прыняў рашэньне рабіць аварыйную пасадку. І, магчыма, зрабілі пасадку зь нявыпушчанымі шасі.

Самалёт належаў расейскай авіякампаніі «Пулкаўскія авіялініі». У Расаэранавігацыі называюць папярэднюю прычыну катастрофы – самалёт трапіў у зону моцнай турбулентнасьці.

5 канал

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць