Свет1010

Расійскія прапагандысты ўсё стараюцца ажывіць Кадырава. Гэтым разам з яго зрабілі незвычайнага асілка

Памочнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, пра крытычны стан здароўя якога апошнім часам ходзіць шмат чутак, якія ніяк не ўдаецца пераканаўча абвергнуць, запосціў відэа, на якім ягоны шэф, які не надта ўпэўнена паводзіў сябе на ўчарашняй інаўгурацыі Пуціна, выглядае сапраўдным волатам.

Скрыншот з відэа

На відэа, якое апублікавала дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости», Кадыраў нібыта толькі ўласнымі сіламі цягне пазадарожнік Toyota Land Cruiser.

Раней топ-прапагандыстка Маргарыта Сіманьян у сваім тэлеграм-канале расказала, што сустрэлася з Кадыравым у Крамлі, і ў яго нібыта выдатнае здароўе.

Між тым, мяркуючы па здымках з учарашняй інаўгурацыі Пуціна, Кадыраву на гэтым мерапрыемстве было відавочна цяжка. Зняць вопратку яму дапамагалі адразу два чалавекі. А фота, якое павінна было, верагодна, паказаць падтрымку кіраўніка Чачні ад яго паплечнікаў, выглядае так, нібыта Кадыраў сам не можа стаяць. 

«Новая газета Еўропа» раней апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне». 

Каментары10

  • Ёсік
    08.05.2024
    Калі і памрэ, нічога ў Чачэніі не зьменіцца - народ пад плінтусам, кіраўніцтва з масквой на стагоддзі, бо разумее, што без фінансавай падтрымкі зьгінем, бо краіна жабрацкай, няма там нічога, каб квітнела. Рамзан паказаў, як трэба жыць, выкачваючы грошы ад пуціна. Падобны на лукашэнку.
  • Напрагся ў туалеце Ка Дырка
    08.05.2024
    Асілак ужо стаяць сам не можа, такое толькі пенсы глыбокія схаваюць
  • Вася
    08.05.2024
    Клоун, он сейчас пукнет:))))

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць