Свет44

Меркаванага пляменніка міністра Кубракова, які займаў высокую пасаду ва Украіне, адправілі ў адстаўку

Віцэ-прэм'ер-міністр па аднаўленні Украіны — міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў страціў сваю пасаду.

Аляксандр Кубракоў. Фота: яго фэйсбук

Аляксандр Кубракоў, імаверна, з'яўляецца пляменнікам дзеючага міністра МУС Беларусі Івана Кубракова.

Праект пастановы аб адстаўцы ўкраінскага Кубракова паступіў у Вярхоўную Раду 9 мая 2024 года. Сярод яго ініцыятараў былі дэпутаты фракцыі «Слуга народа». Прычынай называюць тое, што рэгіянальная палітыка пры Кубракове «знаходзіцца ў крытычным стане».

На сваёй пасадзе віцэ-прэм'ер-міністр быў з 1 снежня 2022 года.

Каментары4

  • бабруйчанін
    09.05.2024
    Кресла-" офіса ермака" змагаюцца паміж сабой за " "крэсла з пада.грэвам" Яшче з 19 года займаўся Кубракоў " будаўніцтвам дарог" 13 млрд $ Украіна на дарогі пусціла перад ..24 лютага Із гэтых 3млрд рБ на " біііуме" зарабіла. .Паўгады чуткі " па кулуарах" па смі в Украіне " разнасілі" аб паніжэнні Аляксандра К.
  • Не плямяннік
    09.05.2024
    СМІ памыляюцца, ён не плямяннік. Няма доказаў. паспрабуйце запытать Кіберпартызан, каб гэта дакладна высветліць
  • Сымон
    09.05.2024
    Не плямяннік, а что кіберпартызаны - павінныя ламануць сэрверы МУС Украіны, каб раскапаць гінеялагічнае дрэва ўжо былога ўкраінскага міністра? Можа і не пляменнік, а толькі цёзка. Але дакладна вядома тое, што праграма великого будевництва, якая была адзіным з галоўных пунктаў перадвыбарчай праграмы Зяленскага (замест падрыхтоўкі да расейскай агрэсіі) у сваёй дарожнай частцы курыравалася Кубраковым, пасля чаго ён пайшоў на падвышэнне. Пад час гэтай праграмы Ўкраіна стала найбуйнейшым пакупніком беларускага бітума. Таксама шчодра раздаваліся падрады на дарожнае будаўніцтва беларускім дзяржаўным кампаніям, безумоўна кантралюемым Лукашэнкам. Нагадаю, што жнівень 2020 адбыўся, але гэта ніякім чынам не паўплывала на стасункі Кубракова з беларускім рэжымам.

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»2

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»2

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць