На гэта паказваюць новыя даследаванні вакалізацыі ў гэтых кітоў.

Пра гэта распавядае тэлеграм-канал cybulinka.
Даследчыца Даніела Рус з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута разам са сваімі калегамі прааналізавала каля 9 000 размоў кашалотаў, якія былі запісаныя ў перыяд з 2014 па 2018 год. У выніку выявілася, што вакалізацыя ў гэтых кітоў даволі складаная і падобная да чалавечых моў.
Раней меркавалася, што кашалоты (Physeter macrocephalus) выкарыстоўваюць 21 шаблон сігналаў для розных сітуацый. Цяпер высветлілася, што базавых шаблонаў толькі 18, але яны маюць некалькі дадатковых узроўняў складанасці.
Напрыклад, у пачатку ці ў канцы базавага патэрна кіты часта дадаюць дадатковы шчаўчок, каб паказаць суразмоўцу, што надышла ягоная чарга гаварыць. Таксама шаблоны часам расцягваліся з захаваннем рытмічнага малюнка, і кіты фарміравалі з іх розныя паслядоўнасці, што вельмі нагадвае чалавечую мову.
Камандзе даследчыкаў удалося скласці «фанетычны алфавіт», у які трапілі 156 разнастайных шаблонаў, аднак навукоўцы мяркуюць, што іх можа быць значна больш.
-
Кампанія OpenAI прыняла рашэнне канчаткова адключыць сваю папулярную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT-4o
-
Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць
-
«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе
Каментары