Эканоміка11

На таргі выставілі цяплічную гаспадарку агракамбіната «Ждановічы»

Стартавая цана цяплічнай гаспадаркі агракамбіната «Ждановічы» — 417 тыс. даляраў. У лот уваходзяць велізарная цяпліца і склад гатовай прадукцыі, размешчаныя побач з былой вёскай Кунцаўшчына пад Мінскам, паведамляецца на сайце «БелЮрЗабеспячэння».

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

Гэтая маёмасць знаходзіцца ў арышце за даўгі і займае зямельны ўчастак плошчай 34,3483 га.

Паводле даных з рэестра нерухомай маёмасці, будынкі прызначаныя для «спецыялізаванага раслінаводства», і перапрафіляваць іх нельга.

Цяпер цяплічны комплекс не працуе. Прадпрыемства-ўладальнік комплексу, у якім не менш за 50% акцый належыць адміністрацыі Мінска, выставіла цяпліцу разам са складам на таргі ў кошт пагашэння даўгоў.

Пачатковая цана лота складае 1,346 млн рублёў, або 417 тыс. даляраў. Таргі прызначаныя на 28 траўня.

Каментары1

  • Ёсік
    11.05.2024
    З такімі аўкцыёнамі хутка ежу будзем завозіць з-за межаў краіны. Сельскую гаспадарку дабіваюць.

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць