Салігорац «выпадкова» скраў у патэнцыйнай цешчы айфон за 3000 рублёў — і прадаў за 200
Атрымаў крымінальную справу.

Жыхар Салігорска няўдала схадзіў у госці да маці сваёй дзяўчыны.
Але адносіны з патэнцыйнай цешчай 23-гадовы хлопец сапсаваў. Пасля сыходу пары, жанчына выявіла прапажу айфона за 3000 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.
Яна звярнулася ў міліцыю, тыя прыйшлі да патэнцыйнага зяця. Ён патлумачыў, што паклаў гаджэт у кішэню цалкам выпадкова. Але тлумачэнняў таму, чаму ён прадаў чужы айфон сябрам за 200 рублёў, жыхар Салігорска не знайшоў.
Смартфон вярнулі жанчыне, а на хлопца завялі крымінальную справу за крадзеж.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары