Грамадства66

У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка

Дзякуючы праекту Digital Intelligence Team атрымалася даведацца болей пра біяграфію Яўгена Комара.

Яўген Комар. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Яўгену Комару 44 гады, родам ён з сяла Шолахава Дняпроўскай вобласці Украіны. Праўда, амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Не жанаты, дзяцей няма. Жыў у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна.

Комар не вёў сацсетак, але ягоны пакручасты лёс апісаны ў судовых пастановах.

Мужчына ўпершыню атрымаў крыміналку ў 2001-м годзе. Тады ён п'яны пабіўся з жыхаром вёскі Рудск каля мясцовага дома культуры. За гэта яму далі паўгода арышту.

Праз паўгода Комар зноўку сеў за крадзеж. У сакавіку 2002-га ён нападпітку залез у краму «праз вакенца прыняцця хлеба» і скраў адтуль «матэрыяльныя каштоўнасці» — звычайна ў такіх выпадках крадуць закуску і алкаголь. Суд прысудзіў яму два з паловай гады калоніі. Год знялі па амністыі.

Яўген Комар. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Праз тры месяцы Комар сп'яну двойчы ўдарыў нажом вяскоўца. За гэта 10 студзеня 2004 года Комару прысудзілі пяць гадоў калоніі, пасля дадалі тэрмін за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Вызваліўся цалкам ён толькі напачатку 2010-га.

Комар троху ўзяўся за галаву і правёў на волі ажно чатыры гады. У 2013-м супраць яго заводзілі крыміналку за збіццё знаёмай, але яны памірыліся, і справа да суда не дайшла. Напачатку 2014-га супраць яго яшчэ раз завялі справу — за крадзеж невялікай сумы грошаў, але і тут ён выйшаў з вады сухім.

Але напрыканцы 2014-га Комар усё ж зноў трапіў за краты. Суд прызначыў яму 2 гады строгага рэжыму за паўторны крадзеж. Вызваліўся ў чэрвені 2016-га.

Працы, мяркуючы па базам «Кіберпартызанаў», ён не знайшоў. А праз два з паловай гады Комара зноўку арыштавалі — за крадзеж і ўхіленне ад нагляду. Суд прызначыў яму тры гады калоніі. Пасля яшчэ быў год пазбаўлення волі за парушэнне прэвентыўнага нагляду.

Яўген Комар. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Па вызваленні ў маі 2023 года Комар прасядзеў дома адзін месяц. Невядома, якая была яго матывацыя, але ён паехаў ваяваць у ПВК «Вагнер». З 23 чэрвеня па 9 жніўня 2023 года ён ваяваў на баку Расіі.

Па вяртанні ў Беларусь яму ўсё прабачылі і дазволілі жыць дома. Але неўзабаве ён паўторна выехаў у Расію, каб працягнуць службу. Там у яго не зраслося, і ён вярнуўся — затрымалі яго ў Гомелі 24 верасня 2023 года.

На судзе мужчына казаў, што не ўхіляўся ад нагляду, а хацеў «паўдзельнічаць у СВА на баку Расіі».

Але суд гэта да ўвагі не прыняў. 11 снежня 2023 года Комару прысудзілі год калоніі за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму, як і ў іншыя разы.

Гэта восьмая судзімасць мужчыны. Агулам з 2001 года ён правядзе за кратамі амаль чатырнаццаць гадоў.

@nashanivanews У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў ва Украіне #армиябеларуси #беларусь #нашаніва #беларускітыкток #беларускаямова #беларусьновости #новостибеларуси ♬ оригінальний звук - Нашы Навіны

Публікацыя зробленая з дапамогай Digital Intelligence Team. Гэта OSINT-праект, які супрацоўнічае з Кіберпартызанамі і іншымі дэмакратычнымі структурамі ды праектамі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Так
    16.05.2024
    мае беларускае грамадзянства
    Расейскамоўныя каардынатары дапусцілі б кандыдаваць у КР, не тое, што розных беларусаў без грамадзянства РБ.
  • Nasa Niva
    16.05.2024
    sapraudny cziort ...


  • даведка
    16.05.2024
    Он ещё столькому мог научить людей министра Кубракова и зама его Карпенкова, а вместо этого его будут лечить.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця5

ДАІ збіраецца знаходзіць праз відэакамеры непрышпіленых пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць