Грамадства1212

Стала вядомая асоба яшчэ аднаго беларускага наёмніка: 28-гадовы Арцём напісаў на сябе ў КДБ

У злітай базе зваротаў КДБ знайшлося паведамленне ад Арцёма Данчанкі з горада Белаазёрск. Да хлопца дайшлі чуткі, што КДБ цікавіцца ягоным удзелам у вайне на баку Расіі. Таму Данчанка выявіў гатоўнасць адказаць на пытанні лукашэнкаўскіх спецслужбаў па месенджары.

«Наша Ніва» праверыла асобу Данчанку. Аказалася, такі персанаж сапраўды існуе, і ён сапраўды ваюе.

Данчанка нарадзіўся ў 1996 годзе. Мама, па інфармацыі з баз Белпол, — санітарка ў мясцовым наркалагічным дыспансеры, — выхоўвала сына адна. Бацька памёр. Зорак хлопец не хапаў, працаваў электрамантажнікам на Жабінкаўскім цукровым заводзе, потым у прыватнай арганізацыі па той жа спецыяльнасці.

Што прывяло хлопца ў шэрагі акупацыйнай арміі? Мы спыталі ў яго наўпрост і атрымалі ўзорна шаблонны адказ, убіты ў галовы кісялёўскай прапагандай: «Вырашыў, што паеду, у 2014-м годзе. Калі не змог глядзець, як забіваюць мірных людзей», — сказаў Данчанка. Ён не ўдакладніў, з якога года знаходзіцца на часова акупаваных тэрыторыях.

Хлопец напісаў, што «яшчэ ваюе, але моцна задаўбаўся», а таксама што расчараваны ў камандным складзе: «ваююць як у 1941-м».

Данчанка марыць «давесці справу да перамогі», разумеючы пад гэтым дзяржаўную граніцу па Дняпры. 

На філасофскае пытанне, пра што Арцём будзе думаць у свае апошнія хвіліны, сказаў, што будзе шкадаваць толькі пра тое, што мала часу правёў з сям'ёй.

Як ён робіць лепш Беларусі, узяўшы ў рукі зброю і пайшоўшы забіваць украінцаў, Данчанка тлумачыць так: 

«Лепш для дзяржавы — не азначае лепш для народа. Інтарэсы народа не заўсёды супадаюць з інтарэсамі дзяржавы. 

Трэба, каб у дзяржавы была канкрэтная ідэалогія, каб народ разумеў курс дзяржавы і мог карэктаваць свае погляды. Тады хаця б будзе ясна, куды рухацца і як паляпшаць дабрабыт народа: чым лепш народу, тым лепш дзяржаве. А караблю без мэты ніякі вецер не спадарожны», — сказаў ён. 

Пра крымінальную справу ў дачыненні Данчанкі пакуль нічога не вядома.

Каментары12

  • Типок Вагнерок
    06.05.2024
    Наш человек! Друг, товарищ и брат. Мужичище, на таких держится земля русская и сама Москва!
  • Дык
    06.05.2024
    > Трэба, каб у дзяржавы была канкрэтная ідэалогія, каб народ разумеў курс дзяржавы і мог карэктаваць свае погляды. 

    Нармальны фашысцка-імперскі светапогляд запаўняе вакуум у галовах тутэйшага народца. Галоўнае нацыяналізму няма як у Польшчы ці Летуве! 
  • Тапак
    06.05.2024
    Типок Вагнерок, твая масква трымаецца на швабре, клоун. Нагадаць, што ты пісаў пасля забойства Прыгожына, ты ж помсціць кляўся. Мабыць таксама ўжо на швабру прысеў?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця

Усе навіны →
Усе навіны

53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»32

Анна Вінтур пакідае пасаду галоўнага рэдактара амерыканскага Vogue

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі 4

«Цяпер ні ад каго не залежу». З «СБ. Беларусь сегодня» звольнілася чарговая прапагандыстка14

У Японіі пакаралі смерцю «забойцу з твітара». Яго адвакаты настойвалі, што ён проста «дапамагаў» дзяўчатам, якія хацелі памерці1

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»4

Больш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў судзілі за адмову ваяваць супраць Украіны

У Беларусі забаранілі збіраць чорныя лісічкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць