Культура

У Дзень палітвязня вольныя купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ праекту «Слова з-за кратаў»

У Дзень палітвязня, 21 траўня, тэатральная група «Вольныя купалаўцы» зладзіць у Варшаве дабрачынны паказ праекту «Слова з-за кратаў». Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве «Палітвязынка» для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў, піша Белсат.

Тэатральная група «Вольныя купалаўцы» зладзіць паказ дабрачыннага праекту «Слова з-за кратаў»

«Слова з-за кратаў» складаецца з вершаў, прозы і фрагментаў лістоў, напісаных беларускімі палітвязнямі. Мастацкае аздабленне спектаклю зрабіла Аляксандра Канафальская, рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.

Дабрачынны паказ прымеркаваны да Дня палітвязня, што адзначаецца 21 траўня. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі загінуў Вітольд Ашурак. З няволі ён пісаў шчымлівыя лісты да сваёй маці, некаторыя з іх увайшлі ў праект «Слова з-за кратаў».

«Набыўшы квіток, вы аўтаматычна ўдзельнічаеце ў важнай справе. «Вольныя купалаўцы» перададуць усе грошы ад продажу квіткоў ініцыятыве «Палітвязынка» на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў.

Самае мінімальнае, што мы можам рабіць для тых, хто цяпер у няволі, для тых, каго пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, для тых, хто амаль не мае сувязі са знешнім светам, — гэта гартаваць сваю волю і дзяліцца інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў па ўсім свеце, пісаць ім лісты і падтрымліваць іх родных і дзяцей. Ім неабходная нашая ўвага», — адзначае творчы калектыў праекту.

Дабрачынны паказ адбудзецца 21 мая а 19:00 у Музеі вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць