Лябедзька патлумачыў, чаму лічыць Балкунца папулістам і правакатарам
«Вы пхаеце Ціханоўскую ў нішу Грэты Тунберг».

Праз некалькі дзён пасля эфіру на «Белсаце», падчас якога Балкунец зрабіў сваю рэзанансную прапанову дэмакратычным сілам разам з Святланай Ціханоўскай ехаць на мяжу і прычапіць сябе кайданкамі да рэйкаў, яго апанент па «Двубою» Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім назваў тую прапанову «папулізмам і правакацыяй».
«Чаму папулізм? Дзмітрый, калі вы прасоўваеце нейкую ініцыятыву, будзьце яе лакаматывам, а не сядайце ў апошні вагон цягніка. Каб гэта зрабіць, не трэба браць дазволу ў Ціханоўскай.
Чаму правакацыя? Ціханоўская — палітык еўрапейскага ўзроўню. Там дзейнічаюць свае правілы. І палітолаг павінен гэта ведаць.
Вы пхаеце яе ў нішу Грэты Тунберг. А гэта значыць, што перад Ціханоўскай закрываюцца дзверы на G-7, на саміт спікераў парламентаў. А гэта азначае, што яна пазбавіцца магчымасцей гаварыць аб палітзняволеных на высокім узроўні».
Балкунец: Давайце возьмем Ціханоўскую, паедзем на мяжу і хто-небудзь сябе кайданкамі да чыгункі прычэпіць
«Крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі»
Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і тое, хто возьме ўладу Лукашэнкі
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары
дыстанцыйна зачытаў прамову супраць Ціханоўскай, а потым зноў знік. Далейшая дзейнасць ФДС на ягоным сайце абмяжоўваецца рэдкімі дэкларацыямі ў пустату і лістамі ў Спарталато. Калі ідэі Балкунца не падхапляюцца - значыць яны няшмат каму цікавыя. Вось і ўвесь адказ.