Усяго патроху1010

Памятаеце Мары Кандо, якая вучыла ўвесь свет прыбірацца? Пасля нараджэння трох дзяцей яна перастала хвалявацца наконт парадку

У 2011 годзе японка Мары Кандо пачала вучыць увесь свет мастацтву прыбірацца. Яе кнігі прадавалі мільённымі тыражамі, а Netflix нават зрабіў з Мары аўтарскае тэлешоу. Цяпер у жанчыны трое маленькіх дзяцей, і яе погляды на парадак вельмі моцна змяніліся.

Мары Кандо з мужам і дзецьмі. Фота з яе інстаграма

Згодна з біяграфіяй Мары Кандо на яе сайце, цікавіцца парадкам дзяўчынка стала ў пяць гадоў. Ёй вельмі падабаліся маміны глянцавыя часопісы, у якіх было мноства парад пра прыбіранне. У нейкі момант дарослыя заўважылі, што Мары значна больш падабаецца расстаўляць свае лялькі, чым гуляць з імі.

У 15 гадоў Мары прачытала «Мастацтва выкідвання» (кніга была бэстселерам у Японіі) і захапілася гэтай тэмай — яна прачытала ўсе кнігі, якія здолела знайсці.

З часам дзяўчына распрацавала свой метад, які назвала метадам КанМары. У яго аснове ідэя аб тым, што дом неабходна максімальна вызваліць ад лішніх рэчаў. А каб зразумець, выкінуць рэч ці пакінуць, Мары прапаноўвала ўзяць яе ў рукі і спытаць: «Ці дастаўляе яна мне радасць?». Калі не, то трэба падзякаваць рэчы за службу і пазбавіцца ад яе.

Вось з гэтага і пачаўся зорны шлях Кандо. Яна напісала кнігу «Магічнае прыбіранне. Японскае мастацтва навядзення парадку дома і ў жыцці», якая была перакладзена на 44 мовы. У сукупнасці было прададзена больш за 13 мільёнаў копій па ўсім свеце.

Потым Мары напісала яшчэ 8 кніг, а Netflix зрабіў з ёй аўтарскае шоу «Прыбіранне з Мары Кандо».

Гуру сцвярджала:

 — Сапраўдная мэта навядзення парадку — прыбраць беспарадак, каб вы маглі жыць тым жыццём, якое хочаце. Калі вы прыводзіце свой дом у парадак па метадзе КанМары, у вас няма іншага выбару, акрамя як прыслухацца да свайго ўнутранага голасу — бо пытанне аб тым, чым вы хочаце валодаць, насамрэч з'яўляецца пытаннем таго, як вы хочаце пражыць сваё жыццё. Калі вы пераацэніце свае рэчы і наведзяце парадак у доме, то падрыхтуеце глебу для велізарнай трансфармацыі.

Цяпер Мары Кандо 39 гадоў, яна маці сына і дзвюх дачок (малодшаму дзіцяці нядаўна споўнілася 2 гады). Жанчына ўсё яшчэ манетызуе свае веды наконт мастацтва прыбірацца. У яе ёсць камерцыйныя адукацыйныя праэкты, а таксама анлайн-крама, у якой можна набыць розныя рэчы для дому — ад сродкаў для прыбірання да розных прыемных дробязяў, якія проста радуюць вока.

На акаўнт Кандо ў інстаграме падпісаны больш за 4 мільёны чалавек. Каралева чысціні (так доўгі час Мары называлі ў інтэрнэце) шчыра прызнаецца, што мацярынства вельмі змяніла яе погляды на парадак. Вось, напрыклад, што яна напісала некалькі дзён таму:

— Гуляць з дзецьмі мне дастаўляе радасці больш, чым штосьці іншае ў гэтым свеце. Метад КанМары заўсёды будаваўся на выбары таго, што прыносіць радасць, і па меры таго, як мяняецца наша жыццё, мяняецца і наш адказ на гэтае пытанне. Калі ў мяне нарадзілася трэцяе дзіця, я амаль не магла спаць, не кажучы аб тым, каб падтрымліваць у сваім доме такі ж парадак, як раней. Я зразумела, што для мяне важней атрымліваць асалоду ад моманту з дзецьмі, чым турбавацца аб беспарадку.

Скончыла пост Мары на аптымістычнай ноце — яна спадзяецца, што рана ці позна ўсё вернецца на свае месцы. Нават калі для гэтага трэба пачакаць, калі дзеці пойдуць у школу — ці хаця б спаць. 

Каментары10

  • Сонейка
    22.05.2024
    Мары Кандо засталася без белага паліто) Прыемна паглядзець
  • Абармот
    22.05.2024
    Я помню, что на пике популярности Мария Кондо как раз семьи с детьми говорили, что её советы очень далеки от реальности
  • No
    22.05.2024
    Метад КанМары - гэта развадзiльня для дурняу, пустота.

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць