Свет11

ЕС ухваліў перадачу Кіеву даходаў ад актываў Расіі

Кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі ўдакладніў, што толькі сёлета гэтая сума можа скласці каля €3 мільярдаў. Паводле яго слоў, 90% даходаў пойдуць на ваенную падтрымку.

Ілюстрацыйнае фота AP

ЕС ухваліў перадачу даходаў ад замарожаных расійскіх актываў Украіне, заявіў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі ў сацсетцы X. Толькі сёлета гэтая сума можа скласці да €3 млрд.

90% даходаў пойдуць на вайсковую падтрымку, удакладніў ён.

Па выніках 2023 года Еўрапейскі дэпазітарый Euroclear, дзе захоўваецца вялікая частка заблакаваных расійскіх актываў, даў справаздачу аб атрыманні даходу ў памеры €4,4 млрд, а з пачатку гэтага года зарабіў яшчэ €1,6 млрд.

Паводле ацэнак Financial Times, агульны прыбытак да 2027 года можа дасягнуць €20 млрд. Усяго пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне краіны Захаду замарозілі каля €260 млрд актываў Цэнтрабанка Расіі ў выглядзе наяўных і каштоўных папер.

Мінфін Расіі ў 2022 годзе ацэньваў аб'ём заблакаваных актываў прыкладна ў $300 млрд, піша РБК.

Каментары1

  • Далес
    21.05.2024
    Вось гэта сапраўды добрая навіна. Бо краіну-агрэсара (Расію) трэба ставіць на месца, за яе ж замарожаныя грошы будуць біць саміх рашыстаў. 

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць