Віцэ-прэм'ер спрагназаваў, калі будзе выпушчаны першы беларуска-расійскі самалёт
Першы доследны ўзор самалёта «Асвей» павінен быць выпушчаны ўжо ў 2026 годзе. Усяго такіх самалётаў у краіне плануецца зрабіць 90 штук. Пра гэта падчас візіту ў Татарстан паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык, піша ТАСС.

Ілюстрацыйнае фота
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у Мінска ёсць заказ ад Расіі вырабіць не менш за палову ад 180 запланаваных да стварэння самалётаў. «Гэтая праца цяпер вядзецца вельмі хутка на 558-м заводзе ў Баранавічах», — заявіў ён.
Цяпер беларуска-расійскія спецыялісты знаходзяцца на этапе распрацоўкі і праектавання, — дадаў Пархомчык.
Міжурадавае пагадненне аб распрацоўцы і вытворчасці двухрухавіковага лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей» было падпісана кіраўнікамі ўрадаў дзвюх краін 15 красавіка.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары