Здарэнні22

Мінчанка пасварылася з хлопцам і разграміла восем машын на Зыбіцкай

Цяпер дзяўчыну будуць судзіць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

21-гадовая дзяўчына пасварылася з хлопцам, пасля чаго адправілася на галоўную тусовачную вуліцу сталіцы зняць напружанне. На працягу ночы мінчанка ўжывала алкаголь, па дарозе дадому купіла яшчэ піва, пішуць «Мінск-Навіны».

Успомніўшы аб сварцы, дзяўчына вырашыў спагнаць злосць на прыпаркаваных па вуліцы Кахоўскай аўтамабілях. 

Мінчанка адхінула рукамі люстэрка задняга віду Geely Emgrand і разбіла бутэлькай лінзу. Затым яна пашкодзіла бакавыя люстэркі Skoda Octavia, Audi A6, BMW X1, Honda CR-V, Honda Civic, Lada Vesta і Renault Sandero. Агульная сума шкоды склала без малога 2680 рублёў.

У адным з аўто спрацавала сігналізацыя, пасля чаго дзяўчына паспяшалася сысці. Праўда, па дарозе ёй сустрэўся патруль міліцыі — яго выклікаў відавочца. Мінчанку затрымалі, а пасля адпусцілі пад падпіску.

Дзяўчына раней не была судзімая, але прыцягвалася па адміністратыўках. Справа аб хуліганстве, па якім ёй пагражае ад грамадскіх работ да трох гадоў турмы, перадалі ў суд.

Каментары2

  • Вася
    26.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • дочка Максима Дизайнера
    26.05.2024
    дзеўка пэўна жонка аднаго-двух трох мянтоў

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць