У Лідскім раёне сабака да смерці загрыз пажылую жанчыну. Аб гэтым БелТА распавялі ў Лідскай ЦРБ.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 траўня каля чыгуначнай станцыі Гутна.
Відавочца паведаміў у хуткую дапамогу аб тым, што жанчыну пакусаў сабака, з ран быў моцны крывацёк.
Медыкі канстатавалі ў жыхаркі Лідскага раёна 1952 года нараджэння ўкушаныя ірваныя раны абедзвюх галёнак і галёнкаступнёвых суставаў, траўматычную ампутацыю ногцевай фалангі пальца. Жанчына ад атрыманых траўм загінула на месцы здарэння.
Удакладняецца, што пакусаў жанчыну ейны сабака.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары