Грамадства1010

34-гадовы неанацыст з дзясяткам судзімасцяў — стала вядома пра беларуса, які загінуў падчас мясных штурмаў Аўдзееўкі

Ігнату Даніловічу было 33 гады. Родам ён з Полацка, імаверна, з праблемнай сям'і — ягоны бацька быў асуджаны за разбой, калі хлопец быў зусім малы. Сям'я пераехала ў Рэчыцу, дзе Ігнат атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Праўда, мяркуючы па базах «Кіберпартызанаў», у Беларусі ён афіцыйна нідзе не працаваў, акрамя калоній.

Ігнат Даніловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Даніловіч прытрымліваўся неанацысцкіх праімперскіх поглядаў. Усе ягоныя сацсеткі забітыя сімваламі рускіх неанацыстаў, а мужчына на некаторых фота паказвае нацысцкае вітанне.

Скрыншоты са старонкі Ігната Даніловіча Укантакце

Даніловіч атрымаў першую судзімасць у 2004-м, калі яму было 16 гадоў. Быў вызвалены па амністыі. Напрыканцы таго ж года зноўку сеў за краты за крадзеж і рабаванні на два гады, быў вызвалены датэрмінова.

Па вызваленні ён паехаў у Расію і працягнуў красці ў Сочы. Агулам атрымалася каля дзесяці эпізодаў, у снежні 2005-га яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі і адправілі ў выхаваўчую калонію. Вызваліўся Даніловіч у сакавіку 2007-га.

Чым ён займаўся, незразумела, але ў 2009-м зноўку сеў за крадзеж, толькі ўжо ў Наўгародскай вобласці. Яму прысудзілі два гады. Выйшаў Даніловіч у кастрычніку 2011-га і паехаў на радзіму.

Ігнат Даніловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Прадказальна, у Беларусі ён працягнуў красці і атрымаў яшчэ дзве судзімасці — у маі 2012-га і ў кастрычніку 2013-га.

У 2015-м мужчына вызваліўся з калоніі №20 у Мазыры. Пасля гэтага ён паехаў у Расію і здзейсніў некалькі дзясяткаў крадзяжоў, разбойных нападаў і рабаванняў у шэрагу гарадоў Расіі, а таксама ў Беларусі. За гэта яму прысудзілі дзесяць з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму. Вызваліцца мужчына мусіў у 2029-м годзе.

Ігнат Даніловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Але ён выбраў іншы шлях — завербаваўся на вайну. Але атрымаць амністыю не атрымалася, бо Даніловіч загінуў у 2022-м годзе пад украінскай Аўдзееўкай.

У 2022-м сілы так званых «ЛНР» і «ДНР» пры падтрымцы расійскай арміі некалькі разоў спрабавалі штурмаваць горад, але штораз цярпелі паразы і адступалі з вялікімі стратамі. У адной з такіх хваляў і загінуў Даніловіч.

Расіяне здолелі захапіць Аўдзееўку толькі ў 2024-м — ужо без Даніловіча. А яго пасмяротна ўзнагародзілі медалём. Пахавалі беларуса на Старарускіх могілках у Рэчыцы.

Гэтая публікацыя зробленая з дапамогай Digital Intelligence Team. Гэта OSINT-праект, які супрацоўнічае з Кіберпартызанамі і іншымі прадэмакратычнымі структурамі ды праектамі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Апостал
    11.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Tlo
    11.06.2024
    Ты воюй дурачок, мы дадим тебе значок ! 
  • бабруйчанін
    11.06.2024
    Яська, У гэтай навіне 34 год страчанных магчымасцей страчанае жыцце страчанае " пакаленне"..адзін із " твараў" гэтага пакалення Страчаные 34 гады якія адгукнуцца ...

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек20

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры1

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата6

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон2

На пляжы ў Мінску паказваюць фільмы2

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек20

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць