Грамадства1414

«Пакінулі толькі адну цыгарэту». Што цяпер адбываецца пры пераходзе беларуска-літоўскай мяжы

Пачынаючы ад 3 чэрвеня, Літва ўвяла забарону на ўвоз амаль любых прадуктаў харчавання і напояў з Беларусі. Як гэта выглядае на практыцы і што кажуць людзі, якія ездзілі ў Літву пасля ўвядзення новых правіл?

Прадукты, якія не дазволілі правезці ў Літву. Фота: сацсеткі

Ад «выкідайце ўсе» да праверкі скрозь пальцы

Людзі, якія днямі перасякалі мяжу з Літвой, дзеляцца, як адбываецца кантроль.

Адныя падарожнікі распавядаюць, што літоўскія мытнікі пры праверцы запатрабавалі выкінуць абсалютна ўсю ежу і напоі.

Жанчына, якая ўчора ехала з дзіцем праз пункт пропуску «Беняконі», сцвярджае, што ў яе выпадку літоўскі мытнік прымусіў выкінуць нават пакусаны яблык, які ела дзіця, бо, маўляў, гэта сельгаспрадукцыя.

«Мытнік папаўся вельмі строгі і прынцыповы, сказаў выкінуць усе прадукты, нават адкрыты пачак чыпсаў, яблыкі, у тым ліку пакусаны», — сцвярджае жанчына.

Тым, каму нешта не падабалася, прапанавалі разам з усімі прадуктамі вяртацца ў Беларусь.

Іншыя кажуць, што ім траплялі больш гуманныя супрацоўнікі. 

Людзі, якія ўчора ехалі аўтобусам з Мінска ў Вільню, сцвярджаюць, што прайшлі літоўскі бок менш чым за гадзіну. 

«Валізкі даглядалі, але павярхоўна, больш для выгляду, як мне падалося, былі прыязныя, пыталіся пра спіртное, цыгарэты, прадукты. У мяне практычна нічога не было апроч сухарыкаў і чыпсы для перакусу. Нічога з гэтага выкідаць не прасілі», — піша карыстальніца чата.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пакідаюць толькі адну цыгарэту

Пасажырка аўтобуса, які ехаў з Мінска ў Вільню раніцай 5 чэрвеня, сітуацыю з праверкамі апісвае ў чаце наступным чынам:

«Валізкі пільна глядзяць, усю ежу забіраюць, алкаголь таксама, адкрыты пачак цыгарэт забралі, пакінулі 1 цыгарэту».

Іншыя падарожнікі, якія ехалі ўчора праз «Меднікі», таксама кажуць, што літоўская мытня загадала выкінуць усе прадукты і напоі. У тым ліку тыя, што былі набытыя ў Duty Free. 

«Замежны алкаголь з Duty Free таксама загадалі выкінуць, хоць беларускага ў ім нічога не было», — кажа падарожнік, які ехаў праз «Меднікі».

З транзітам прасцей, але не ўсё так адназначна

Што тычыцца тых, хто едзе транзітам, то праверкі таксама выглядаюць па-рознаму. Адныя кажуць, што праязджалі без праблем, бо мелі польскія ДНЖ і гэтага дакументу было дастаткова, каб даказаць, што едзеш не ў Літву, а ў Польшчу.

Тым, хто сцвярджаў, што едзе транзітам, казалі запаўняць дэкларацыі. 

Іншыя кажуць, што чулі на літоўскай мытні, што транзітам можна везці не больш за 2 кілаграмы прадуктаў. Галоўнае, каб упакоўка была адкрытая. Калі Літва — канчатковы пункт знаходжання, то наогул ніякіх прадуктаў увозіць нельга.

Можна меркаваць, што строгасць выканання абмежаванняў залежыць як ад змены ў цэлым, так і ад асобы мытніка ў прыватнасці.

У СМІ пішуць, што кіроўцам аўтобусаў і маршрутак дазваляюць мець з сабой адну адкрытую пачку цыгарэт і бутэльку вады.

@nashaniva На мяжы з Літвой — горы прадуктаў, напояў і пакетаў #беларусь #литва #граница #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

А што з чэргамі?

Сярод іншых змен можна назваць адсутнасць велізарных чэргаў з Літвы ў Беларусь. Але гэта звязана не толькі з тым, што літоўцам цяпер няма сэнсу ездзіць да нас на закупы, бо ім таксама нельга нічога правозіць.

Не малую частку машын, якія стаялі ў чарзе з Літвы ў Беларусь, складалі аўтамабілі на транзітных нумарах, якія гналі з розных краін Еўропы ў Беларусь. Але з 4 чэрвеня выпускаюць толькі машыны, старэйшыя за 5 гадоў. 

Так, напрыклад, учора днём можна было праехаць абедзве мяжы ў бок Беларусі праз «Меднікі» ўсяго за дзве гадзіны. Карыстальнік чата назваў гэта «цудам». 

Па стане на 15:30 5 чэрвеня чэргаў на выезд з Літвы ў Беларусь сярод легкавікоў няма, што даволі нетыпова пасля таго, як на мяжы засталіся дзейнымі толькі два з шасці пунктаў пропуску.

Чаго не скажаш пра велікагрузы. У «Медніках» чакаюць уезду ў Беларусь 720 фур, а ў «Салечніках» — 664 фуры.

Каментары14

  • Валя
    05.06.2024
    Галоўнае, што ніякае кгб не трасе, як на беларускім баку
  • Не вайне!
    05.06.2024
    Гэтых кілбасных турыстаў толькі так можна абудзіць! Вакол вайна, бандытызм, турмы, рэпрэсіі - а яны ездзяць як нічога не адбываецца і яшчэ скардзяцца!
    Хопіць гэта трываць!!!
  • Казёл
    05.06.2024
    Кола зла змыкаецца, чаго ж вы прэцесся ў гэты “фашызм”?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя37

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»3

Кіберпартызаны: Мы ўзламалі сайт КДБ пасярод ночы. Яны за гэты час бегла сабралі нараду і дамовіліся, каго будуць падстаўляць?7

«Урад у выгнанні — гэта каргакульт». Палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе Офіс Ціханоўскай9

«Матэрыялісты» — рамантычная камедыя, якая хоча размаўляць пра складаныя рэчы

«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?2

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь25

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя37

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць