Грамадства11

Рэжысёра Андрэя Гнёта выпусцілі з сербскай турмы

Ён пераведзены пад хатні арышт.

Беларускі рэжысёр і журналіст Андрэй Гнёт, які быў затрыманы ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускіх уладаў праз Інтэрпол, вызвалены з сербскай турмы.

Беларус пераведзены з цэнтральнай турмы Бялграда пад хатні арышт.

«Гэта першы важны крок у вырашэнні лёсу Андрэя, які больш за 7 месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі, без доступу да належнай медыцынскай дапамогі пры рэзка пагоршаным стане здароўя. Аднак цяпер важны другі самы галоўны крок — не дапусціць яго экстрадыцыі ў Беларусь, дзе Андрэя пераследуюць па палітычных матывах», — піша Павел Латушка.

Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік «Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпал у сувязі са справай аб падатках. Абарона настойвае, што пераслед палітычна матываваны, а на радзіме яго могуць чакаць катаванні.

У снежні 2023 года суд першай інстанцыі ўхваліў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але ў сакавіку 2024 года Вышэйшы суд (апеляцыйны) адмяніў рашэнне і адправіў справу на перагляд.

Каментары1

  • Acab
    06.06.2024
    Арышт бязьвінны. Зрэшты мэта стварэньня інтэрполу - бесперашкодная выдача дзяржкіраўніцтвамі адно аднаму перасьледаваных.

    Але цікава і пра аб'яднаньне спартоўцаў сказаць. Спартоўцы - канкурэнты паміж сабой, і мэта стварэньня гільдыі заўсёды адна- манапалізацыя і зьніжэньне якасьці і колькасьці тавару/паслугі з пазбаўленьнем спажыўца альтэрнатывы.
    Ілюстрацыйны прыклад - які небуць саюз пісьменьнікаў ці мастакоў, бяз ўдзелу ў якім пісьменьніку/мастаку максымальна, аж да крымінальнага перасьледу ўскладнены ўваход да пісьменьніцтва/мастацтва. І ў той жа час афіцыйныя пісьменьнікі і мастакі зь гільдыяў (саюзаў мастакоў/ пісьменьнікаў), фактычна прызначаныя пісьменьнікамі -мастакамі (ня заўсёды з зусім няздараў, але часам - так) аблашчаныя дзяржавай, маюць дазавы гарантаваны даход і так далей.

    Тое ж і зь дзяржспартоўцамі, то бок, ўсіма спартоўцамі з бюджэтных відаў (амаль цалкам супадзеньне з алімпійскімі). Іх таксама прызначаюць, як і бюджэтныя дысцыпліны спортам, прызначаюь ня з зусім няздараў, але часам, вазьміце спадара Талая і наагул паралімпіяду (не пішу, што яна насамрэч, ня пусьцяць) - трэба супярэчыць спартовым здатнасьцям як мага найболей, а кампэнсаваць ляялізмам.
    Такі ж базавы гарантаваны даход, такая ж незалежнасьць ад гледача, як ў чаргінцоў ад чытача і так далей.

    Вы зьдзівіцеся, што арыштаваны быў з апазыцыйнага аб'яднаньня спартоўцаў. Якое гнанае дзяржавай і ніяк не нагадвае саюз пісьменьнікаў бсср ці чаго там яшчэ.

    А на справе яны стварылі, сапраўды, канкуруючую дзяржаўнай беларускай гільдыю:
    1 з мэтай замяніць яе, стаць ў беларусі дзяржаўнай
    2 і цяпер фінансуюцца з бюджэту, проста замежнага (але ім мала, замежныя дзяржавы маюць сваіх спартоўцаў-бюджэтнікаў імоцна ня раскідаюцца рэсурсам ў бок новастворанай гільдыі )

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе12

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе12

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць