Каханне і сэкс33

Пяць практыкаванняў для паляпшэння сэксуальнага жыцця

Даўно вядома, што фізічныя нагрузкі і сэксуальная актыўнасць ідуць побач. Спецыялісты рэкамендуюць практыкаванні, якія дапамогуць павысіць лібіда, сэксуальную актыўнасць і трываласць.

Фота: Vecteezy.com

Спецыялісты заўважаюць, што практычна любая фізічная нагрузка паляпшае самаадчуванне і сэкс, але ёсць некалькі канкрэтных практыкаванняў, якія асабліва карысныя для сэксуальнай функцыі і задавальнення. З імі знаёміць выданне The New York Times.

Трэніроўкі кардыя паляпшаюць сэкс

Сардэчна-сасудзістая сістэма наўпрост уплывае на сэксуальнае здароўе, ад прытоку крыві ж залежыць механізм эрэкцыі і вагінальная змазка. Аэробныя практыкаванні дапамогуць іх прывесці ў норму, а таксама пазбегнуць перагрузак сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Калі вы да гэтага не займаліся такімі практыкаваннямі, то пачніце з хуткай хадзьбы ці бегу трушком. Затым да іх дадайце інтэрвалы высокаінтэнсіўных нагрузак. Гэта можа быць пераход на бег, хуткі пад'ём па лесвіцы. Павысіць вынослівасць і паскорыць цыркуляцыю крыві ў арганізме таксама дапамогуць язда на веласіпедзе ці плаванне.

Практыкаванне Кегельса

Гэтае практыкаванне дапаможа ўмацаваць мышцы тазавага дна, якія падтрымліваюць унутраныя палавыя органы, мачавы пузыр і прамую кішку. Яно таксама прывядзе ў тонус мышцы вакол вагіны ў жанчын, а мужчынам дапаможа кіраваць сваімі мышцамі, што ў выніку дазваляе рабіць аргазм больш моцным.

Каб навучыцца правільна выконваць практыкаванне Кегельса, патрэніруйцеся перарываць на некалькі секунд паток мачы пры наведанні прыбіральні. Дык вось, практыкаванне — аналагічнае. Галоўнае — пасля кожнага скарачэння мышцаў поўнасцю іх расслабіць.

Жанчынам рэкамендуецца ўяўляць, як ліфт павольна падымаецца ўверх, а затым павольна спускаецца. Мужчынам — на тры секунды напружыць мышцы тазавага дна, а затым на тры секунды расслабіць. Паўтараць можна столькі, колькі зможаце.

Трэніроўка сцёгнаў добрая і для палавых органаў 

Сядзячы лад жыцця прыводзіць да перанапружання мышцаў сцёгнаў і звязак, у выніку чаго падчас заняткаў сэксам могуць узнікаць болі ў спіне і тазе.

Перад выкананнем такіх практыкаванняў рэкамендуецца расслабіць асобныя вобласці з дапамогай масажу тэнісным мячыкам. Яго можна выконваць як седзячы на падлозе так і стоячы каля сцяны. Мячык прыціскаецца да ягадзіц і затым перамяшчаецца на бёдры і падкаленныя сухажыллі. Масаж праводзіцца да той пары, пакуль не адчуецца расслабленне мышцаў.

Фота: vecteezy.com

Расцягванню сцёгнаў, ягадзіц, мышцаў спіны і падкаленных сухажылляў дапамогуць любыя практыкаванні, якія набліжаюць вашыя грудзі да каленяў. Гэта могуць быць расцяжкі «чацвёрка» і 90/90, поза дзіцяці.

Мабілізаваць і ўмацаваць сцёгны дапамогуць глыбокія прысяданні і мосцік. Калі вы хочаце павысіць інтэнсіўнасць, то можна прысядаць з абцяжарваннем, выконваць адцісканні нагамі і махі гірамі.

Умацаванне корпуса спрыяе сэксуальнай цягавітасці

Як для ніжняй часткі цела, ёсць практыкаванні для корпуса — рук, плеч, спіны і грудзі. Умацаванне корпуса дапаможа паменшыць болі ў спіне і сцёгнах, павысіць цягавітасць падчас сэксу і дадасць адчування сілы і моцы.

Фота: Getty Images

Асноўным практыкаваннем для ўмацавання корпуса з'яўляецца планка. Пачаць можна з яе ўтрымання на працягу 5—10 секунд, паступова павялічваючы працягласць.

Трэніроўцы мускулаў грудзей, рук і плеч выдатна дапамагаюць адцісканні.

Ёга паляпшае сэкс

Развіць гнуткасць, павысіць рухавасць сцёгнаў і ўмацаваць корпус, дадаць разнастайнасці сэксу і максімізаваць задавальненне дапамагаюць заняткі ёгай. Найбольш падыходзяць тыя позы, якія разганяюць кроў у вобласці таза.

Калі вы не гатовыя выконваць позы ёгі, то карыснымі будуць практыкаванні на глыбокае дыяфрагмальнае дыханне, якое дапамагае расслабіцца як нервовай сістэме, так і тазаваму дну.

Каментары3

  • Валентин
    09.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • секас
    09.06.2024
    Градкі палоць, свіней карміць, касіць сена карове -- гэта паляпшае?
  • Программист
    09.06.2024
    Как мне врач сказал, от сидячей работы возникает застой крови в тазе и от этого простатит, снижение потенции. Поэтому самое здоровок для офисных работников - упражнения каждый час, например, приседания.

Цяпер чытаюць

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы5

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»14

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы5

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць