Зʼявіўся новы беларускі мультсерыял — пра гарадскога хлопчыка, які прыехаў да бабулі ў вёску і не засумаваў там
На беларускамоўнай пляцоўцы Бэйбус сёння выйшаў першы выпуск новага мультсерыялу для дзетак. У ім галоўны герой — 7-гадовы хлопчык Няспайка — прыехаў на канікулы ў вёску, пазнаёміўся з незвычайнымі героямі і пачаў вывучаць беларускую мову.

Што рабіць без інтэрнету ў глухой вёсцы, калі табе ўсяго 7 гадоў і табе цікавыя не куркі каля бабулінай хаты, а супергероі і любімы кампʼютар? Можна, канешне, засумаваць, а можна і новых сяброў знайсці, а разам з імі і прыгоды.
У кожнай серыі маленькі хлопчык будзе знаёміцца з героямі старажытных беларускіх міфаў і легенд: Марай, Хатнікам, Хапуном і шмат кім яшчэ, будзе вывучаць родную мову крок па кроку, даведвацца пра нацыянальны беларускі касцюм і пачне разумець, як гэта быць сапраўдным беларусам.
У першым сезоне запланавана 5 выпускаў мультфільма:
12 чэрвеня 20:00
19 чэрвеня 20:00
26 чэрвеня 20:00
3 ліпеня 20:00
10 ліпеня 20:00
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары