Кіно

У беларускім анлайн-кінатэатры з'явіліся новыя фільмы

На платформе VODBLISK з'явіліся новыя фільмы — як ад беларускіх рэжысёраў, так і ад дацкіх. Арыгінальныя анімацыйныя стужкі, дакументалкі пра беларускіх жанчын і грэнландскіх падлеткаў — расказваем пра навінкі платформы.

Кадр з анімацыйнай стужкі «Калі я быў Генерал»

«Край жанчын»

Дакументальная стужка рэжысёра Аляксея Палуяна, чый фільм «Смеласць» у 2022 годзе патрапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар». Ранняя праца кінематаграфіста «Край жанчын» распавядае пра лёс чатырох беларусак, апошніх жыхарак вёскі Любейкі. Яны страцілі сваіх мужчын, некаторыя — дзяцей. У фільме жанчыны спяваюць песні, дзеляцца ўспамінамі і шчыра ўсміхаюцца, — усё гэта перыядычна змяняецца цудоўнымі вясковымі краявідамі.

З вялікай пяшчотай, павагай і далікатнасцю рэжысёр праз гісторыі чатырох гераінь разважае пра каханне, жыццё і яго канечнасць, а таксама складаныя лёсы цэлага пакалення. «Жыццё салодкае, але кароткае», — выразна прыкмячае прыказкай адна з пратаганістак «Края жанчын» і тым самым падкідвае думкі для разважання гледачу. На сёння з чатырох жанчын у жывых засталася толькі адна — Надзея Мікалаеўна Некрашэвіч.

Прагляд па-за межамі Беларусі каштуе 5$, а на тэрыторыі Беларусі бясплатны.

Фільм Аляксея Палуяна «Возера радасці», дарэчы, дагэтуль застаецца самай папулярнай стужкай платформы VODBLISK.

«Смеццевая галава» 

На платформе з'явіліся чатыры кароткаметражкі рэжысёра-мультыплікатара Юрыя Сямашкі. Юрый па адукацыі інжынер, а рэжысуры мультыплікацыйнага кіно навучыўся самастойна. Але ўжо паспеў навесці шуму ў беларускай кінасупольнасці сваім фільмам «Смеццевая галава», які быў адзначаны трыма прэміямі «Чырвоны верас» беларускіх кінакрытыкаў, выйграў беларускую конкурсную праграму фестываляў Bulbamovie (Польшча, 2022) і Unfiltered cinema (Беларусь, 2023), а таксама ўдзельнічаў у «Паўночным ззянні» (2023). Сёлета кінематаграфіст скончыў здымкі свайго першага поўнага метра, але пакуль прэм'ера не адбылася, можна азнаёміцца ​​з ягонай папярэдняй творчасцю.

З тэрыторыі іншых краін арэнда адной стужкі каштуе 5$, але можна набыць пакет з 4 фільмаў Юрыя Сямашкі разам за 12.99$.

Галоўны герой стужкі «Смеццевая галава» смяцяр і кінарэжысёр-пачатковец Юра знаходзіць у смецці бутафорскую галаву і забірае яе дадому. У той жа вечар галава ажывае і прапануе Юры выканаць любое яго жаданне. 

«Калі я быў Генерал»

Па сюжэце анімацыйнага фільма генерал па загадзе Каралевы адпраўляецца ў далёкія краі, каб знайсці загадкавую птушку, што выратуе горад. Гэта — апошняя надзея паміраючага каралеўства. 

«Ультракароткія гісторыі» 

Анімацыйны фільм, які складаецца з трох сапраўды ўльтракароткіх гісторый пра постапакаліптычную будучыню: «Карова», «Унікальны» і «Дровы».

 

«Балюча не будзе»

Уявіце: хлопец пераязджае ў танную кватэру, а ў яго пакоі стаіць непрыемны пах, — з гэтага пачынаецца стужка, якая потым набывае цікавы паварот. Аднойчы ў паштовую скрыню вяртаюць ліст папярэдняй жыхаркі кватэры, дзякуючы чаму хлопец пазнае шакавальную праўду…

«Двойчы каланізаваная»

Выпадковае знаёмства дацкай рэжысёркі Лін Алуна з грэнландскай актывісткай Аайю Пітэр каля дацкага парка «Цівалі» прывяло да стварэння пранізлівага фільма «Двойчы каланізаваная». У ім дакументалістка расказвае гісторыю сваёй гераіні і яе барацьбы за прызнанне карэнных народаў, а таксама з сучасным каланіялізмам і сваімі асабістымі траўмамі.

«Цуму: куды вядуць мары»

Гэта дакументальны калаж пра мары і надзеі зумераў з дэпрэсіўнай правінцыі Грэнландыі. Дацкі рэжысёр Каспер Кірцнер робіць сваіх герояў паўнавартаснымі суаўтарамі: большая частка фільма складаецца з запісаў з іх смартфонаў — энергічных, наіўных, трагічных, але заўсёды вельмі шчырых.

Калі вы шануеце магчымасць глядзець беларускае кіно і фестывальныя хіты замежжа, можаце падтрымаць каманду праекта VODBLISK данатам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць