Свет99

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў, найверагодней, стане новым кіраўніком НАТА

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ цяпер стаў найбольш верагодным кандыдатам на пасаду новага кіраўніка Альянсу, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Omar Havana

Паколькі НАТА прымае такія рашэнні на аснове кансэнсусу, то кандыдату патрэбна падтрымка ўсіх 32 саюзнікаў.

Нядаўна Рутэ атрымаў падтрымку традыцыйных «моцных арэшкаў» Венгрыі і Славакіі, а таму яму застаецца ўгаварыць толькі Румынію, прэзідэнт якой Клаўс Ёханіс таксама змагаецца за гэтую пасаду і па-ранейшаму выступае супраць кандыдатуры Рутэ.

Падтрымка Венгрыі стала магчымай пасля таго, як Рутэ паабяцаў венгерскаму прэм'ер-міністру Орбану, што калі ягоная краіна не будзе блакаваць рашэнні НАТА па аказанні падтрымкі Украіне, то саму яе ў гэтым удзельнічаць прымушаць ніхто не будзе.

«Прэм'ер-міністр Марк Рутэ пацвердзіў, што ён цалкам падтрымлівае гэтую дамоўленасць і падтрымае яе, калі стане наступным генеральным сакратаром НАТА», — напісаў Орбан у сацыяльнай сетцы X.

Нідэрландскае інфармагенцтва NOS абапіраючыся на інфармаваныя крыніцы, сцвярджае, што Марк Рутэ зменіць Столтэнберга ў кастрычніку.

Марк Рутэ — паслядоўны прыхільнік падтрымкі Украіны і актыўнага супрацьдзеяння пуцінскай Расіі. Пад кіраўніцтвам Рутэ Нідэрланды абвясцілі аб выдзяленні Украіне дапамогі ў памеры 5,6 млрд еўра, у тым ліку на пастаўкі ўзбраенняў — 4,3 млрд еўра. Па гэтых паказчыках краіна займае, паводле даных Кільскага інстытута сусветнай эканомікі, 7-е і 5-е месцы. Пры гэтым у некаторых пытаннях Нідэрланды былі лідарам, у прыватнасці, яны першымі пагадзіліся перадаць Кіеву знішчальнікі F-16.

Праз амаль год пасля расійскага ўварвання ва Украіну Рутэ папярэджваў падчас выступу ў Атлантычнай радзе:

«Нават калі мы на адно імгненне ўявім сабе, што Пуцін можа атрымаць поспех ва Украіне… Там гэта ўсё не скончыцца, ён будзе працягваць. Гэты ўрок нам дала гісторыя».

Каментары9

  • Ага
    18.06.2024
    Boba , Трымай нас у курсе, тваё меркаванне вельмі важнае бацяра, ага
  • Žvir
    18.06.2024
    Nikčemnaja arhanizacyja, vajna va Ŭkrainie heta jasna pakazala. NATO treba dziačyć Ukrainie, jakaja svaim mužnym zmahańniem z ahresaram vyratavala chaŭrus ad haniebnaj kapituliacyi pierad Rasiejaj. Kab nie Ŭkraina, daŭno b užo adkacilisia na pazycyi 1989-ha hodu i padžali b svaje roznakaliarovyja chvasty...
  • Boba
    18.06.2024
    Ага, Радуйся боцяра, будеш бороться нескончаемо с изменением климата, вводить гендерные квоты и плакать что пропагандиствов пускают в европу а вы годами ждете карту сталего побыту. 

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць