Афіша66

Шрэк – гэта Аржамень

У сераду ва ўправе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя з нагоды выхаду па-беларуску мультфільму «Шрэк-2».

У сераду ва ўправе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя з нагоды выхаду па-беларуску мультфільму «Шрэк-2». Пераклад на беларускую мову зрабіла Вольга Калацкая, ёй дапамагаў лінгвіст Зьміцер Саўка. Рэжысэрам дубляжу выступіў літаратар Сяргей Патаранскі. Ролі агучвалі рок-музыкі Аляксандар Памідораў, Руся з «Індыга», тэлевядоўца Юры Жыгамонт ды інш.

Аляксандар Памідораў агучваў Шрэка. Ён кажа, што быў гатовы працаваць зь любым пэрсанажам, але ўсьцешаны тым, што яму выпаў гонар агучыць галоўнага героя.

Аўтары дубляжу кажуць, што ўвесь фільм прасякнуты алюзіямі на беларускую рэчаіснасьць. Напрыклад, правобразам Чароўнага прынца ў беларускім варыянце стаў кароль Рэчы Паспалітай Генрых Валюа. Знайшлі адпаведнік і кельцкаму герою Шрэку – гэта міталягічная істоціна Аржамень, таўстун зь зялёнымі валасамі і добрым характарам, які жыве на балатах.

На жаль, творчая група «Беларускі Гальфстрым», што рабіла дубляж, ня мае аўтарскіх правоў на фільм. Яны выходзілі на кантакт з «Відэаальянсам», які мае правы на распаўсюд гэтага мульціку ў Беларусі, але там адмовіліся ад супрацоўніцтва з «Галфстрымам».

«Шрэк-2» будзе распаўсюджвацца праз Інтэрнэт, фільм можна будзе замовіць на сайтах www.kino.licej.com, www.knihi.net, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў.

У плянах «Беларускага Гальфстрыму» – пераклад на беларускую «Крымінальнага чытва», «Ледавіковага пэрыяду» і багата чаго яшчэ. У нейкім зь фільмаў адну з роляў агучыць Аляксандар Мілінкевіч.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана19

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: «Арэшнік» размесцяць у Беларусі да канца года11

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана19

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць