Свет44

Колькасць загінулых падчас хаджу паломнікаў ужо перавысіла 1000 чалавек

Сёлетняе паломніцтва мусульман у Меку ўжо называюць адным з самых смяротных у гісторыі.

Мусульманскія паломнікі сядзяць пад пяклівым сонцам падчас хаджу ў Мецы. Фота: Rafiq Maqbool / AP

Як паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на егіпецкіх чыноўнікаў, ужо больш за 1000 паломнікаў загінулі падчас хаджу ў Мецы з-за нечуванай спёкі. Яшчэ некалькі дзён таму колькасць загінулых была на палову менш.

Паводле двух чыноўнікаў у Каіры, якія падзяліліся данымі на ўмовах ананімнасці, большасць загінулых паломнікаў — гэта егіпцяне, і пры гэтым значная частка з іх паехала на хадж у Саудаўскую Аравію нелегальна праз шэраг турыстычных агенцтваў.

Урад Егіпта ўжо адклікаў ліцэнзіі 16 такіх агенцтваў, але афіцыйна не прызнае факт высокай смяротнасці паломнікаў. Такую ж маўклівую пазіцыю па ахвярах традыцыйна займае і ўрад Саудаўскай Аравіі, куды масава едуць паломнікі, адзначае Associated Press.

«Па нашай інфармацыі, якая не афішуецца публічна, прынамсі 630 егіпцян загінулі падчас сёлетняга хаджу і большасць з іх ужо пахаваныя ў Саудаўскай Аравіі, якая, дарэчы, таксама змагаецца з нелегальным прытокам паломнікаў, высылаючы іх з краіны дзясяткамі тысяч», — заявіў адзін з егіпецкіх дыпламатаў на ўмовах ананімнасці.

Усяго, па звестках Associated Press, у лік загінулых таксама ўвайшлі 165 паломнікаў з Інданэзіі, 98 з Індыі і яшчэ дзясяткі з Іарданіі, Туніса, Марока, Алжыра і Малайзіі. Таксама ёсць інфармацыя пра двух загінулых паломнікаў з ЗША.

Агенцтва падкрэслівае, што па колькасці ахвяр сёлетні хадж з'яўляецца адным з самых смяротных у гісторыі. Так, у 2015 годзе падчас хаджу ад спёкі і цісканіны загінула больш за 2400 паломнікаў, а ў 1990 па тым жа прычынам загінулі 1426 чалавек. Афіцыйна такія масавыя ахвяры ў Саудаўскай Аравіі ніколі не прызнаваліся.

***

Хадж — гэта шасцідзённае паломніцтва ў Меку і адзін з пяці слупоў ісламу, і ўсе мусульмане, у якіх ёсць сродкі, паводле догмаў ісламу, павінны здзейсніць яго хоць бы адзін раз на жыццё. На паломніцтва штогод адпраўляюцца больш за 2 мільёны чалавек.

Згодна з апублікаваным у мінулым месяцы даследаваннем Саудаўскай Аравіі, на правядзенне хаджу ўсё больш уплывае змяненне клімату, у якім гаворыцца, што тэмпература ў раёне правядзення рытуалаў павышаецца на 0,4 градуса па Цэльсіі кожнае дзесяцігоддзе.

Па даных саудаўскага Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра, у перыяд хаджу ў Мецы ў гэтым годзе штодзённыя высокія тэмпературы вар'іраваліся ад 46 да 49 градусаў па Цэльсіі. У такіх умовах мноства паломнікаў, асабліва нелегальных, страчваюць прытомнасць з цяжкімі цеплавымі ўдарамі і прыступамі ванітаў, бо не ў многіх прыезджых ёсць магчымасць хавацца ад пякельнай спёкі ў гатэлях.

Каментары4

  • Віталь
    23.06.2024
    Магчыа, Гасподзь паказвае ім, што іх вера - аблуда
  • Джып
    23.06.2024
    За іх перажываць не трэба. Для іх тамака памерці - гэта вельмі класна. Я размаўляў з муслімамі, яны нават жадаюць гэтага.
  • Алесь Нязгода
    23.06.2024
    Віталь, як і кожная іншая

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей5

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк11

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна2

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка19

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне15

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон14

Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей5

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць