Грамадства11

Затрымалі пенсіянерку, якая стала ахвярай махляроў, а пасля стала ім дапамагаць

72-гадовая жыхарка Мінска, выконваючы загады аферыстаў, забірала грошы ў падманутых імі і праз інфакіёск пераводзіла іх на адпаведныя рахункі. Пры гэтым раней з яе самой тыя ж махляры выцягнулі больш за 30000 рублёў.

У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася 76-гадовая пенсіянерка, якая аддала ашуканцам больш за 3,5 тысяч еўра. Перад тым жанчыне патэлефанавалі невядомыя і паведамілі, што яе пашпартнымі данымі скарысталіся аферысты, якія ад яе імя выкралі грошы з чужога рахунку.

Ашуканцы пераканалі заяўніцу задэклараваць наяўныя дома грошы, каб пацвердзіць крыніца даходу. Тады жанчына аддала грошы кур'еру, які павінен быў іх вярнуць пасля правядзення працэдуры.

Казус, аднак, у тым, што кур'ерам была 72-гадовая пенсіянерка, якой, як яна сама сцвярджае, раней таксама патэлефанавалі невядомыя і прапанавалі задэклараваць уласныя ашчаджэнні. У выніку мінчанка перавяла на рахунак аферыстаў больш за 30 000 рублёў, а яны прапанавалі ёй дапамагаць іншым пенсіянерам «дэклараваць» іх грошы.

Пагадзіўшыся на прапанову, пенсіянерка па наводцы куратара наведала тры адрасы, дзе забрала ў падманутых людзей больш за 86 000 рублёў у эквіваленце, якія пералічыла ашуканцам.

Каментары1

  • Acab
    24.06.2024
    Know Your Customer бабуля выконвала, падмурка, слана, чарапаху і кіта фіятнага цэнтрабанкінгу.
    Жарты? Але карыстаюцца ашуканцы (калі, вядома, верыць міліцэйскай справаздачы) менавіта з дзяржаўнага выбрыку ведаць ўсё пра ўсіх, бачыць крвніцу грашэй, з прэзумпцыі вінаватасьці, як маеш грошы - мусіш давесьці, адкуль ўзяў

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?1

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым50

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?1

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць