Культура

Памёр паплечнік Васіля Быкава, літаратуразнаўца Лазар Лазараў

У Маскве на 87-м годзе жыцця памёр вядомы расійскі літаратуразнаўца, галоўны рэдактар часопіса «Пытанні літаратуры», Лазар Лазараў. Лазараў, аўтар крытычных артыкулаў і манаграфіяў, з'яўляўся таксама адным з самых вядомых знаўцаў і папулярызатараў творчасці Васіля Быкава. У прыватнасці, у 1979 Лазараў годзе напісаў кнігу «Васіль Быкаў. Нарыс творчасці».

«З Быкавым у Лазарава была ў пэўным сэнсе славутае франтавое сяброўства, дарма што яны не ваявалі разам, — кажа літаратуразнаўца і аўтара шмат якіх прамоваў да кніг Васіля Быкава Міхась Тычына. — Абодва валодалі агульнымі чалавечымі якасцямі, гучна выказваліся ад імя «забітага пакалення». У час шальмавання Быкава, Лазараў палічыў за належнае стаць на бок беларускага пісьменніка, і ў сваёй кнізе не ўзбаяўся прыгадаць аповесць «Мёртвым не баліць», пра якую выказаўся сумленна, адно паводле свайго ўласнага разумення літаратуры».

З Васілём Уладзіміравічам Лазараў пазнаёміўся ў 1963 годзе пасля таго, як у часопісе «Новый мир» была надрукаваная яго першая рэцэнзія аб быкаўскай прозе. Як казаў Лазараў падчас іх першага заёмства яго ўразіў не столькі сам Быкаў, колькі стаўленне да пісьменніка тагачасных беларускіх уладаў. Са словаў Лазарава «Яго (Быкава) усесаюзная вядомасць, што тады павялічвалася, выклікала ў іх (беларускіх уладаў) вялікую падазронасць». Яны ліставался да апошняга: абмяркоўвалі літаратуру, мацавалі адно аднаго сяброўскім словам. Лазараў атрымаў ліст ужо хворага пісьменніка, калі той пераязджаў з Прагі ў Мінск.

Сам Лазараў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і баявымі медалямі. Узначальваў часопіс «Пытанні літаратуры з 1992 года. Успаміны Лазарава пра Быкава ўвайшлі ў двухтомную кнігу-энцыклапедыю Сяргея Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах» (2009).

Развітанне з Лазаравым адбудзецца 1 лютага ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі.

Чытаць яшчэ:

Ліставанне Лазара Лазарава з Васілём Быкавым.

Каментары

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць