Грамадства22

60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля дэбатаў

Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна «дакладна не варта» мяняць.

Фота: Gerald Herbert / AP

60% рэспандэнтаў свежага апытання ў ЗША лічаць, што прэзідэнта Джо Байдэна варта «дакладна» або «імаверна» замяніць у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі пасля яго выступу на дэбатах у чацвер. Гэта было апытанне Morning Consult, апублікавана ў пятніцу для Axios, піша «Еўрапейская праўда»

Вынікі апытання 2 068 рэспандэнтаў пераклікаюцца з закуліснымі абмеркаваннямі дэмакратаў адносна перспектывы замены Байдэна на пасадзе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі.

Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна «дакладна не варта» замяняць, а 20% — што «хутчэй за ўсё, не варта».

Калі рэспандэнтам прапанавалі выбраць паміж Байдэнам і былым прэзідэнтам Трампам, 45% выбралі прэзідэнта, а 44% — былога прэзідэнта.

Вынікі аказаліся аналагічнымі вынікам апытання, праведзенага пасля прызнання Трампа вінаватым у 34 крымінальных злачынствах, звязаных з фальсіфікацыяй дзелавой дакументацыі.

Апытанне сведчыць пра тое, што «прэзідэнт Джо Байдэн не страціў сваіх пазіцый перад Трампам», гаворыцца ў высновах Morning Consult.

Аднак, большасць рэспандэнтаў — 57% з тых, хто глядзеў дэбаты, — сказалі, што Трамп перамог Байдэна. Сярод іх 19% дэмакратаў, 60% незалежных і 93% рэспубліканцаў. Хібнасць апытання склала +/— 2 працэнтныя пункты.

Дональд Трамп у пятніцу ўзрадаваўся дрэннаму выступу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх дэбатах, якія прайшлі ў чацвер.

Байдэн прызнаў дрэннае выступленне на дэбатах з Трампам, але пакідаць гонку не плануе.

Каментары2

  • Байдэн Стары
    29.06.2024
    Я замарыўся, састарэў, атрымаў паразку і сыходжу. Але мне так і прыгатаваць карціць апошнюю непрыемную неспадзянку народу бсср, якімі памаўзьлівымі неспадзянкамі быў выбрукаваны ўвесь мой прэзыдэнцкі шлях (а вы ня верылі пра такую маю ўласьцівасьць спадарам Мукавозчаронкам, якія неаднаразова вас наконт мяне засьцерагалі)
    Пакуль спадар Лукашэнка вагаўся і адкладаўся за кілішаваньнем Пяткевічых з Эйсманціхамі-Качаніхамі абвясьціць гомельскага сябра беларусафіла спадара Наўседы і найслыньнейшага ўраджэнца Беларусі ўсіх часоў спадар Мэлстроя каралём-пераемнікам, я саступаю спадару Мэлстрою месца кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад дэмпартыі.
    І як спадара Мэстроя абяруць ўсе 50 штатаў паасобку і разам новым прэзыдэнтам, народ бсср застанецца бяз караля ў безуладзьдзі.
    Яшчэ прапаную спадару Мэлстрою начальнікам Пэнтагону прызначыць спадара Азарава, былога міліцыянта, каб эміграцыйны народ бсср застаўся бязь сілавога блёку!
    N.B. Апошнім сваім загадам на пасадзе прэзыдэнта будзе прапанава правапіснай камісыі амэрыканскае мовы акадэміі навук амэрыкі ўнесьці зьмену ў амэрыканскую мову каб замест "Belarus" было "Byelorussiya".
  • Байдэн Малы
    29.06.2024
    Татачка, ты лепей апошнім загадам мне памілаваньне падпішы, бо можаш забыцца, а Беларусь на Белоруссію памяняе карузьлік Вовачка, імітацыяй супрацьстаяньня зь якім вы дваёх доўгі час падымалі свае рэйтынгі. Карузьлік памяняе назву на "Белоруссія" ў "Справочник топографических наименований заморских стран для внутреннего пользования посольского приказа", які быў доўгі час ultima ratio загадваць ўсім ад Швецыі і Францыі да Ўладзівастоку казаць "Беларусь"

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску5

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту53

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць