Грамадства2020

Сілавік, які здзекаваўся з затрыманых у Мінску пасля выбараў: Ну, б***ь, мала даваў

Блогер Андрэй Павук пазваніў сілавіку, які, як сведчаць пацярпелыя, датычны да катаванняў у Маскоўскім РУУС Мінска. Фрагмент размовы паказалі на «Белсаце».

Скрыншот перадачы «Шухер-шоу» на «Белсаце»

Нядаўна Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусціў расследаванне пра тое, што адбывалася ў Маскоўскім РУУС Мінска 9—13 жніўня 2020 года і хто датычны да збіцця людзей.

Адзін з фігурантаў гэтай справаздачы — сілавік Дзмітрый Андросаў, у 2020-м ён быў супрацоўнікам ППС. Па расказах пацярпелых, з 9 па 10 жніўня 2020 года ён быў у Маскоўскім РУУС і здзекаваўся з затрыманых. Павук пазваніў яму і прадставіўся старым знаёмым.

Калі блогер запытаў пра падзеі тых дзён, Дзмітрый адрэагаваў толькі:

«Ну, б***ь, мала даваў».

Павук сказаў сілавіку, што вось-вось у інтэрнэце выйдзе матэрыял пра тое, што тады было ў РУУС. Андросаў спытаў, што пра яго там напісана, і ўсё смяяўся.

«Калі пабачыш хутка фільм па сябе, не хвалюйся», — кажа яму блогер.

«Я ў масцы быў», — адказвае Андросаў.

А пасля прыходзіць да высновы, адкуль жа ўсплыла яго імя:

«Хтосьці здаў, на*. Са сваіх, на*».

Але сілавік супакойвае сябе:

«Ды і калі гэта было? Ужо няпраўда. Хутка 2025-ты пачнецца».

Каментары20

  • Сустрэнемся ў 2025
    07.07.2024
    Клін клінам вышыбаюць
  • Саўка
    07.07.2024
    Хтосьці здаў, на*. Са сваіх, на*
    Карнік яшчэ не зразумеў, што калі рэжым абрынецца - гэткія здачы станут масавай з'явай, бо кожны карнік будзе імкнуцца абяліць сабе і зваліць усе на Лукашэнку, начальства і калег. А 2025 ці пазней - гэта нічога не змяняе, бо артыкул 128 КК тэрміну пазыўнай даўніны не мае.
  • Лёлик
    07.07.2024
    Ещё не дочитав статью, почему-то знал, что фамилия будет русская

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць