Грамадства

Белінвестбанк заклікаў кліентаў зрабіць тры крокі, каб праз тыдзень не застацца без мабільнага банкінгу

У прэс-службе Белінвестбанка папярэдзілі, што з 22 ліпеня старыя версіі мабільнага банкінгу працаваць не будуць. Для таго, каб і далей карыстацца паслугамі і сэрвісамі, трэба абнавіць мабільную праграму да актуальнай, удасканаленай, версіі. Зрабіць гэта можна ўсяго за тры простыя крокі.

Фота: belinvestbank.by

«Рэгулярнае абнаўленне каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання — ваша магчымасць зрабіць уласныя плацяжы і анлайн-пераводы яшчэ больш абароненымі. Адключэнне састарэлых версій мабільнага банкінгу запланавана на 22 ліпеня», — адзначылі супрацоўнікі Белінвестбанка і расказалі, як абнавіць версію за пару хвілін.

  • Для пачатку трэба завяршыць працу старой, састарэлай версіі. Для гэтага патрабуецца ўвайсці ў раздзел «Налады» і выбраць пункт «Завяршыць сеанс».
  • Далей трэба выдаліць версію праграмы 2.19.0.
  • Уладальнікам мабільных прылад на аперацыйнай сістэме Android неабходна спампаваць новы АПК-файл, які можна знайсці па спасылцы.

Праграма працуе на прыладах з АС Android, версія якіх 6.0 і вышэйшая. Калі аперацыйная сістэма прылады ніжэйшая за пазначаную, у банку парэкамендавалі выкарыстоўваць Web-версію, якую можна спампаваць тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

Ужо каштавалі новы «Лідскі квас»?12

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты35

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

Рабочы загінуў на будоўлі ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША49

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць