Свет11

Байдэн хоча працягваць барацьбу за пасаду прэзідэнта

Але кажуць, што яго заклічуць выйсці з гонкі падчас любімага ток-шоу.

Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў у пятніцу, 19 ліпеня, што адновіць сваю кампанію па пераабранні на наступным тыдні, піша Deutsche Welle.

У сувязі з заражэннем каранавірусам Байдэн застаецца ў сваім доме ў Дэлавэры і адмяніў шэраг мерапрыемстваў. Сваю заяву вярнуцца да барацьбы кіраўнік Белага дома зрабіў на фоне заклікаў усё большай колькасці ягоных калегаў-дэмакратаў у Кангрэсе выйсці з перадвыбарнай барацьбы пасля правальных чэрвеньскіх дэбатаў з экс-прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

«Я з нецярпеннем чакаю магчымасці вярнуцца да перадвыбарнай кампаніі на наступным тыдні, каб выкрыць пагрозы, якія нясе праграма Дональда Трампа, і адначасова паказаць сваю працу і тое бачанне, якое ў мяне ёсць для Амерыкі», — сказаў Байдэн.

Доктар Байдэна кажа пра значныя паляпшэнні сімптомаў каранавіруса

81-гадовы Байдэн здаў станоўчы тэст на кавід падчас паездкі ў Лас-Вегас у пачатку тыдня. Белы дом паведаміў аб «лёгкіх сімптомах» і «агульным нядужанні». Пасля тэсту Байдэн вярнуўся ў Дэлавэр для праходжання лячэння.

Доктар Белага дома Кевін О'Конар заявіў у пятніцу, што ў прэзідэнта ўсё яшчэ ёсць сухі кашаль і ахрыпласць голасу, але сімптомы палепшыліся.

Ён сказаў, што іншыя жыццёва важныя паказчыкі Байдэна, такія як пульс, артэрыяльны ціск і тэмпература ў норме і што ён добра пераносіць лячэнне.

Ціск на Байдэна расце. Абама і Пэлосі занепакоеныя

На дадзены момант 32 З 264 членаў Дэмакратычнай партыі ў Кангрэсе адкрыта заклікалі Байдэна спыніць сваю кампанію, у той час як іншыя высокапастаўленыя лідары дэмакратаў кажуць пра гэта непублічна.

Ціск на Байдэна рэзка ўзрос за апошнія 48 гадзін пасля паведамленняў, што былы прэзідэнт ЗША Барак Абама, былы спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі і лідары партыі ў Кангрэсе непублічна выказвалі занепакоенасць зыходам кампаніі Байдэна.

Дэмакраты ўсё больш занепакоеныя перамогай рэспубліканцаў на выбарах 5 лістапада, у выніку якой Трамп і ягоныя саюзнікі змогуць атрымаць не толькі Белы дом, але і большасць у абедзвюх палатах Кангрэсу.

Віцэ-прэзідэнт Камала Харыс, якая з'яўляецца асноўным прэтэндэнтам на тое, каб змяніць Байдэна на пасадзе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, калі той усё ж такі выйдзе з гульні, у пятніцу правяла размову з групай донараў.

Байдэна заклічуць сысці ў яго любімым ток-шоу

«Безумоўна, прэзідэнт удзельнічае ў гэтай гонцы», — заявіла ў сваю чаргу старшыня перадвыбарчага штаба Джэн О'Мэлі Дылан у праграме «ранішні Джо» на канале MSNBC.

Тым часам дэмакратычная група пад назвай «Перадай паходню» збіраецца ў праграме «Ранішні Джо», якую любіць глядзець сам Байдэн, паказваць тэлерэкламу з заклікам да яго спыніць барацьбу.

Тэлеканал NBC News паведаміў, што некаторыя члены сям'і Байдэна «абмяркоўвалі, як можа выглядаць выхад з яго кампаніі», хоць канчатковага рашэння на гэты конт яшчэ не было.

Многія прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі пры гэтым кажуць, што выхад з гонкі — гэта пытанне часу.

Каментары1

  • Убывай, дзед
    21.07.2024
    Калі чалавек не можа сваечасова спыніцца, ён імгненна руйнуе ўсё тое добрае, што рабіў за папярэднія гады. Байдэн мог застацца ў памяці амаль ідэальным прэзідэнтам ЗША, але ж сінія пальцы і тут падвялі.

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць