Свет44

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ

У сацсетках з'явілася відэа, на якім надмагільны помнік на магіле Яўгена Прыгожына аблілі фарбай

Кадры, знятыя, як сцвярджаецца, на Парахоўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу. На іх відаць, што ў руку бронзавай фігуры Прыгожына таксама ўставілі прадмет, падобны на сэкс-цацку. Калі быў запісаны ролік, не ўдакладняецца. Яго сапраўднасць не пацверджана, піша «Медуза».

Помнік заснавальніку ПВК «Вагнер» устанавілі 29 мая. Афіцыйнае адкрыццё манумента адбылося 1 чэрвеня, у дзень нараджэння Прыгожына.

Яўген Прыгожын загінуў пры крушэнні свайго прыватнага самалёта ў жніўні 2023 года. Заснавальніка ПВК Вагнера пахавалі без вайсковых ушанаванняў, якія належаць тым, хто атрымаў званне Героя Расіі. СК вядзе расследаванне прычын крушэння самалёта Прыгожына, але ніякай інфармацыі аб гэтым расследаванні няма.

23-24 чэрвеня 2023 года Прыгожын з паплечнікамі падняў бунт, захапіў Растоў-на-Доне і пайшоў на Маскву. Але за некалькі сотняў кіламетраў свой мяцеж згарнуў.

Каментары4

  • Гы
    20.07.2024
    То на рф арудуе пуцінскае гей-лобі
  • Белые и русские силовики
    20.07.2024
    Дядя Женя, прости нас, что не доглядели. Обязательно найдем этих утырков и заставим извиниться на камеру, стоя спиной к закрытой двери.
  • Кувалда
    21.07.2024
    Дзіўны ватны свет. Гэты злодзей загубіў дзясяткі тысяч людзей, культываваў хлусню і бесчалавечнасць праз фабрыку троляў, потым ад бязбашаннасці і беспакаранасці папёр на сцара і быў знішчаны смярдзючай гэбнёй. І яму ставяць помнік!?? Ды такое смецце трэба проста выкідаць сабакам.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць